К л я б а н я — плябанія, сядзіба ксяндза. 543. Г у д з i ц ь — лаяць, абгаворваць. 554а. П а р а х в і я — парафія, прыход, акруга, якую абслугоўвае адзін свяшчэннік; ніжэйшае звяно царкоўиай арганізацыі. 557. П а ц е р ы — тут: малітвы. 602. Б а р о н і ц ь — тут: забараняе. 605, 606. У л а д ы к а — архірэй, вышэйшы царкоўны чын. 624. Намёк на непрыстойныя паводзіны пападдзі. 626. А л ь в а р — пачатковы падручнік лацінскай мовы, складзены езуітам Альварасам (Нос, Слов., 5). 631. П л е ш — маецца на ўвазе танзура ў ксяндэа (лац. tonsura — стрыжка), выгалены кружок на макаўцы, знак прыналежнасці да каталіцкага духавенства. 643. П а л а н а м а р — панамар (грэч. paramonarios — паслугач), царкоўны дзячок. 645. А л т а р ы с т ы — касцельны служка. 652. Гл. таксама 560. Чыноўніцтва. Начальства. Казна. Падаткі. Хабарніутва 653. В а я в о д а — правіцель, дзяржаўца пэўнай адміністрацыйнай адзінкі (воласці, павета) Вялікага княства Літоўскага. У Стараж. Русі — галава горада. 654. К а м і с а р — з часоў Вялікага княства Літоўскага ўрадавая асоба, якая выконвала тое або іншае дзяржаўнае даручэнне. 655. С т а н — тут: паліцэйскі павятовы ўчастак; п р ы с т а ў — паліцэйскі чын, вышэй за яго па чыну быў іспраўнік. 657. Станавы—начальнік стану, паліцэйскі чын; міравы — суддзя па дробных справах. 658. Ц і т у л, т ы т у л — ганаровае званне, называние па чыну, годыасці. 659. С т о л а к — лаўка, услончык. 663. Пры пераважаючай непісьменнасці дарэвалюцыйнага сялянства пісар (у валасным праўленні) быў вялікай, важнай фігурай на вёсцы. Сваім становішчам пісар часта злоўжываў, жывучы за кошт сваіх «кліентаў». 664. l e a p — асабовае мужч. імя (яўр.). 665. К а л а м а р — чарніліца. 667. Д з я к — тут: тое, што i пісар; чыноўнік, сакратар установы, прыказа ў Стараж. Русі. Пар.: Быть тому так, коли пометил дьяк. (Даль, Слов., I, 439). 697. П i ў н i ч ы — пасада еярод панскай чэлядзі, півавар. 704. Новы начальнік больш патрабавальны. 706. На месца, якое вызвалілася, заўсёды знойдзецца чалавек» М е с ц а — тут: пасада. 709—712. Гл. папярэднюю заўв. 724. Пра таго, хто працівіцца волі начальства. 740. К у к а — тут: хабар. 755. А к ц ы д э н ц ы я — хабар. 761. Вы р а ч к а — выгада. 764. Тлумач. Шэйна — «ніякая справа без выдаткаў не абыдзецца» — уяўляецца нам недакладным. Прыказка гэта больш намякае на хабар
Дадатковыя словы
царкоўйай
12 👁