В я р о ў к а й р э ж а — дакладна адмервае, г. зн. скупы. 316. К р у п е н н і к — той, хто харчуецца крупеняй, скнара. Так сяляне звалі шляхту (Нос, Слов., 254). Н е в і д а ў с я — відаць, памылкова; трэба — навідаўся. 350. 3 г о д з i м — тут: аддадзім. 351. А л ь б р э с т а в а, А л ь б я р с т о ў — трэба меркаваць. Альорэхтава ў Расонскім р. Віцебскай вобл., дзе некалі быў езуіцкі манастыр, у якім асабліва жорстка абыходзіліся з прыгоннымі сялянамі. 353. К а ш о к — кош, сплецены з лазы кузаў, скрыня па возе для перавозкі гародніны, бульбы. 354—356. Пра сваволле паноў у адносінах да жанчын, сваіх падданых. 357. В а н ч о с ы — дубовыя брусы, якія вывозіліся ў Рыгу для будавання караблёў. 365. К а з н а — тут: грошы. 397. Г р ы ц к i, Г р ы н е Б i ч ы, Г р ы ц э в i ч ы — відаць, назвы панскіх вёсак. 406, 407. Бабровыя ўгоддзі i гоны былі ўласнасцю пана-прыгонніка. З а забойства бабра селяніна сурова каралі. 411. П р ы г а н а — прычына, шкода, загана. 412. У ц е ч к і — уцёкі. 419. На асенняга Ю р я (26 лістапада) дазвалялася прыгоннаму селяніну пераходзіць ад аднаго пана да другога. Калі гэты парадак быў скасаваны, i з'явілася прымаўка. 420—446. Прыказкі, якія ўзніклі пасля скасавання прыгону. У ix сяляне па-свойму ацэньвалі значэнне i вынікі рэформы 1861 г. 420. П а д д а н ь с т в а — прыгон. 427. Р о к i — тут: часы. 430. Б я с п а н ш ч ы н а — становішча пасля скасаванкя паншчыны. 441. Н е п р ы м у ш а к а — без прымусу. 447—479. Прыказкі i прымаўкі пра селяніна, пра ўсведамленне «мужыком» сваей чалавсчаи годнасці, сілы, праўды. розуму, супрацьстауленне сябе пану. 456—458. Панскі розум, панская мудрасць — тут: адукаванасць. 468. А п л а т к i — просвіры (ад. грэч. prosphora — прыиашэнне), спецыяльнае круглае пячэнне, якое ўжываецца ў царкоўным богаслужэнні. 480—490. Прыказкі i прымаўкі, частка якіх магла ўзнікнуць у чужым, не сялянскім асяроддзі (сярод шляхты, панства, местачковага люду). Насуперак прыведзеным вышэй прыказкам гэтыя з пэўнай пагардай ставяцца да простага селяніна. 434а. Ш э с ь д з ё н н і к — шэсцьдзённік, г. зн. прыгонны селянін, які рабіў на пана шэсць дзён на тыдзень, a толькі ў нядзелю на сябе. 486. К а п а — грашовая адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім, роўная 60 грошам. У народным быце капа наогул лік па 60 адзінак. Поп. Ксёндз. Царкоўныя служкі 515. Б о б — тут: плата. 5 1 9. П а л а т н а с в о и — сувои, скрутак. 532. Г а д у е — тут: корміць. 534. Т р э б н i к — царкоўная кніга, па якой свяшчэннік творыць абрады
Дадатковыя словы
брэхтава, зявілася
13 👁