Кароль, цар. Паны, падпанкі, шляхта. Прыгон, мужыкі 102. Такую прыказку выкарыстаў У. I. Ленін у артыкуле «Унутранні агляд» (1901). Там ён пісаў «пра бясчьшствы ыіжэйшай паліцыі, якая занадта цвёрда помніць, што да бога высока, да цара далека» (В. И. Л е н и н. Поли. собр. соч., т. 5, стар. 337). Трэба меркаваць, што прыказкі пра караля ўзніклі раней, яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай, а пра цара — пазней, пасля ўз'яднання Беларусі з Расіяй (1772—1795 гг.). К р о л ь, к р у л ь — паланізаванае кароль. 105. Н а с к а п е ц — на пахаванне. 110. Л ю б у е — любіць. 111. Н а п р о ж к у — на парожку. 121. А д б р э г у д а б р э г у — ад берага да берага, тут: «ад можа да можа» (ад мора да мора) — пра імкненне польскіх магнатаў адрадзіць Рэч Паспалітую ў даўніх захопніцкіх межах 1772 г.: ад Балтыйскага да Чорнага мораў. 128, 132. Гл. таксама 503, 575 (пра папа). 139. Пані Стоцкая — памешчыца на Беларусі першай палавіны X I X ст., якая пакшула па сабе ліхую памяць сваімі дзікімі катаваннямі прыгонных сялянак. Імя гэтай беларускай Салтычыхі зрабілася назоўным для любой лютай, бязлітаснай пані. Гл.: Дакумеиты i матэрыялы па гісторыі Беларусь т. II. Мінск, 1940, стар. 191—198. 144. Н і г д а ч к і — н і к о л і (памянш. ад польск. nigdy). 151. Гл. таксама 102. 167. Відаць, водгук на паўстанне 1863 года. 177. К р а м — куплёная, не саматкавая тканіка. 178. Р а з б я р э ц ц а — тут: распранецца. 180. Гл. 604 (пра папа). 185. Маецца на ўвазе карыстанне насоўкай, насавой хустачкай. Мо~ гуць быць i падобныя загадкі. 188. Б у д а н — тут: панскі дом, палац. 189. Х а т о м к а — торба. 204. Прымаўка паходзіць ад вядомай казкі. Гл.: Шейн, стар. 213—217. 209а. Т у ч ы ц ь — сыціць. 229. Асміна — даўняя мера сыпкіх рэчываў, роўная 3 пудам 10 фунтам. 245. Ш ы м ш а — асабовае мужч. імя (яўр.). Маецца на ўвазе, відаць, кгрчмар. 265. С т о п а с е ч н ы — тут, відаць, багаты, што мае сто пасек. 267. Насмешка, нараўнанне з сабакам. 269. А с о в ы — асінавы. 292. А х м і с т р ы н я — аканомка ў панскім доме, якая загадвала кухняй i выдаткаваннем прадуктаў. 297. С а д о м i ю р а б і ц ь — тут: грашыць. 303. Ц i в у н — асоба з панскай адміністрацыі на вёсцы, распарадчык гаспадаркі панскага маёнтка. 305—320. Пераважная большасць прыказак i прымавак пра шляхту насмешлівага характару. Асабліва яны кпяць са знешняй напышлівасці i фанабэрыстасці шляхты, з яе імкнення адметнай адзежай i манерамі вызначыць сябе ад «мужыкоў». 309а. С в i н у х — свінушнік, свіны хлеў
Дадатковыя словы
ўзяднання
17 👁