Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
В а т а — тут: цёплае зімовае адзенне на ваце, якое супрацьпастаўляецца кажуху. 1164. Ш а т к i — тут: слаба грэюць. Транспартныя сродкі i шляхі зносін. У дарозе 1171. Спраўны гаспадар павінен усё прадугледзець. 1179, 1180. Звычайна гаворыцца ў адказ на пануканнс. 1184. Тлумач. збіральніка: насмешлівае адмаўленне няслушных прычын ці доказаў (Hoc, 95). 1185. Пра няўдачы. 1187—1227. Пра значэнне i стан дарог, пра даўнейшы дарожны быт. 1209—1212. Прыкметы-павер'і. Другая прыказка звязана з даўнім павер'ем пра шчаслівыя i нешчаслівыя дні. Сярод апошніх асноўнае месца займаў панядзелак. 1222. Ужываецца i ў іншым сэнсе (напр., пра сватоў). 1228—1241. Лепш больш дальняя дарога, ды верная, чым карацейшая, але няторная, а то i небяспечная, дзе можна заблудзіцца або загрузнуць у балоце. 1229—1231. Н а ц я н ь к і, а б ' е з д к а м і — напрасцяк. 1235. Х т о п р а с ц і к у е, п р а с т у е, п р а м у е, н а п р а с ц е н ь — гл. папяр. заўв. 1236. Заўв. Федароўскага: Таму адпачывае на ўласнай падушцы, што ке шукаў новай простай дарогі. 1243. 3 i р а ц ь — відаць. 1244—1248. Пытаючыся, хутчэй даведаешся i ў дарозе не будзеш блудзіць. 1250—1261. Пра вазака, пераважна асуджальныя або насмешлівыя. 1259. Л ы ч а н а я, л ы ч н а я, л ы ш н я я — з лыка. 1260. У к а г о п у г і н я м а — «значыць няма скаціны, няма гаспадаркі, няма чаго выганяць, значыць шчасце не смяецца чалавеку» (Янк. М., 22). 1261—1271. Ужываецца шырока i ў пераносным сэнсе. 1277. Аднаму, без спадарожнікаў, дарога здаецца даўжэйшай. 1305. В i ц i н а — вялікая лодка для перавозкі грузаў. ГРАМАДСКАЕ ЖЫЦЦЕ Радзіма. Чужына 10. Паводле даўніх народных вераванняў, пупавіна закопвалася блізка каля дому, у якім нарадзіўся чалавек. 17. С п р а т к а — прытулак. 21. Д а м о ў к а — родны дом, свая хата. 31. Ш м а р а в а ц ь — тут: брудзіць. 47. В о ч ы па к у л а к у — распухлі ад плачу. 49. Ч у ж б i н а — можа азначаць таксама: чужое, чужая маёмасць. 67. Х у д а б і н а — худоба, скаціна. 35. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паверем, павері
19 👁
 ◀  / 560  ▶