Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Адзенне, абутак, упрыгожанні 1030. В э д л у г — па, паводле (польск. według). 1037—1085. Пра недахоп адзення. Змяшчаюць незласлівую насмешку са сваёй уласнай галечы, латанай адзежы, падранага абутку. Частка прыказак ужываецца ў пераносным сэнсе. 1043. К у б е л — кадушка з клёпак i з векам, у якой захоўвалі адзенне, сала. 1044. С а п у х а — сажа (Сцяшк., 438). 1060. Заўв. збіральніка: «Па лыкаваму абутку (лапцях) не мяркуй пра чалавека i яго розум» (Нос, 74). 1063. П а с — раменны пояс. 1066. Заўв. Федароўскага: «Касцёл руйнуе, a званіцу будуе». Але гэта можна лічыць толькі адным з выпадкаў выкарыстання прыказкі ва ускосным сэнсе. 10676. Г а в е ч а — з аўчыны. 1076. П у ц н ё ю — путам, вяроўкай. 1080—1082. Можна тлумачыць i як асуджэнне неахайнасці. 1083. С в ё н т к і — святы (польск. świątki); п ё н т к і — пятніцы (польск. piątki). 1087. Г о д н а е — тут: ніводнай. 1093—1101. Пра традыцыйную цёплую зімовую адзежу беларускага селяніна — кажух з аўчыны i сярмягу саматканага грубага сукна. 1102—1105. Усе яны маюць пераносны сэнс: свае інтарэсы, свая рад-' ня — у першую чаргу. 1106—1109. Праз разважанні пра адзежу тут праяўляецца высокая чалавечая годнасць. 1109. Ш а т ы — багатае, пышнае адзенне з дарагіх заморскіх тканін i аздоб. 1112. Н а с о ў — в е р х н я е адзенне з саматканага палатна. Быў пашыраны найбольш на поўначы Мінскай i ў Віцебскай губ. 1113. Б у р н о е — в і д верхняга адзення, накшталт плашча. Адзявалі на кажух, каб зберагчы яго. «Даўней бурное накладалі на кажух» (Сцяшк., 63, Лід.). 1116. С т а н — у кроі кашулі або іншага верхняга адзення асноўная яе частка без рукавоў. 1119—1131. Адзенне, хоць i саматканае, дорага абыходзілася селяніну. Адзення неставала. Гэта i нарадзіла прыказкі, якія вучылі беражлівасці ў адзенні. 1122. П а с к а н і н к а — гл. заўв. 626; а л л я н і н к а — адзенне з ільнянога палатна. 1126. С а к — кароткая жаночая куртка-пальто (фр. sac); шыўся часцей з плюшу ці аксаміту. 1133. Жарт з таго, хто загневаўся. Красная шапка — адзнака салдата. Пар.: Даль, 250: отдали под красную шапку (забралі ў рэкруты). 1143. Аздобы часам даражэй за самую рэч. А п у х а — абшыванне футрам. 1144—1157. Прыказкі выяўляюць маёмасныя адрозненні ў адзенні, насмяхаюцца з шляхты, якая любіла вызначыць сябе асобай вопраткай i галаўным уборам. 1153. Ч у х л я в а ц ь — чысціць, наводзіць бляск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 560  ▶