Адзначаецца, што малако i наогул малочная яда — «да парогу хада», г. зн. недастатковая для селяніна, занятага цяжкай фізічнай працай. Большая павага да масла, якое аднак, не часта бывала на сялянскім стале. 837—870. Спажыўнасць i смак варанай ежы, як адзначаюць прыказкі, дае толькі добрая п р ы п р а в а, п а п р а ў к а, з а т р а в а, з а п р а в а, п р ы к р а с а. Найлепшай прыправай былі свініна («сланіна») i сала. ТОЛЬKI яны, лічыў народ, надаюць чалавеку сілу для цяжкай працы (асабліва касьбы). Аднак сланіна, наогул мяса i сала ў большасці дарэвалюцыинага сялянства не маглі быць штодзённай ежай. Гэтыя прадукты, калі яны былі, выдаткоўвалі вельмі ашчадна, ix спажывалі пераважна ў святочныя дні, прыхоўвалі на час летніх палявых работ. У цяперашні час з ростам матэрыяльнага дабрабыту калгаснага сялянства карэнным чынам палепшылася яго харчаванне. 3 запісаў ca Стаўоцоўскага р. апошніх год: «Цяпер не жадны салу. Бачыш, у вас на бяседзі ўсё стаіць: i сало, i мясо, i катлеты, а два талежыкі (сподачкі) капусты пашлі як за сябе. Ціпер вітаміны падавай, людзі разбірацца сталі» (Мяц., 310). На прыправы ішлі таксама здор — унутраное свіное сала, каўбасы, часам баранні або ялавіны лой, зрэдку гусіны шмалец. 837, 838. П а т р а в а, п а т р а ў к а — страва. 847в. Н а к р о й — нарэж. 848. Л i н i н к а — мяса рыбы ліня. 857. Пар. 729. 860. Насмешка з самахвала (заўв. збіральніка). 871—887. Пра людзей багатых, заможных, якія жылі ў поўным дастатку, i ежы не бракавала ў ix. 883. Ц я ч э, с ц я ч э, с ц ё к — аб харчовых прадуктах: дастатак. 887. Насовіч бачыць тут такі пераносны сэнс: пры добрым старанні або сродках поспех верны (Hoc, 63). 888—932. Мара хоць раз наесціся дасыта. Таксама пра абжорства. 908. З в я р ц я д л а — люстэрка (польск. zwierciadło). 923. Н a ў д а — навіна, дзіва. 940—941. Не трэба меркаваць па вонкаваму выгляду. У з р а ч н а — прыгожа (Бяльк., 456). 942. Л а з а н к i — ласункі. 946—954. 3 напіткаў найбольш пашыраным быў квас (хлебны, бярозавы), менш — піва (дамашняе). Чай (гарбату) да рэвалюцыі на беларускай вёсцы мала ўжывалі. Тут амаль усе прыказкі маюць асацыятыўны пераносны сэнс. 957. Г о д ы — тут: поўна, перанасычана; г л о д ы — голад. 974—990. Гэтыя жарты за сталом у час яды адрасаваны як гаспадыні, так i застольнікам. I тут у многіх пераносны сэнс. 986. П е р а м і р а е ц ь — абмірае, траціць прытомнасць. 991—1028. Абед, вячэра, парадак за сталом. 1008. 3 э г а р — гадзіннік (польск. zegar): не з г а ж а е ц ц а — не згаджаецца, не мірыцца. 1010, 1011. Дзеля эканоміі за абедам існавала няпісанае правіла: на кожныя тры (і нават бо\ыи) лыжкі вадкай ежы — адзін укус хлеба, бліна. 1020. Парадак абеду за сталом — з адной міскі. Ёсць i падобныя загадке (Гл.: Загадкі. Мінск, 1972, стар. 245—246, № 2064—1073). К у ц а б а — качарга (укр. коцюба). 1021. Прыкмета-павер'е
Дадатковыя словы
павере, стаўбцоўскага
25 👁