Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
П у х н а т а, п у ш ы н к а, п у ш н і н к а — пушны хлеб, г. зн. спечаны не з чыстай i прасеянай жытняй мукі, a з мякінай i рознымі дамешкамі. 631. А с ц ю л ь к і — асцюкі (вусікі на абалонцы зерня), якіх таксама было нямала ў хлебе з непрасеенай мукі. 635. Прыгаворка да таго, хто ўздыхнуў ад стомленасці (заўв. збіральніка). П у х — гл. заўв. 627. М я к і н а — мякінны хлеб. Гэты «жаласны хлеб складаўся з большай палавіны то аўсянай, то ячнай, то пшанічнай мякіны, якая перамолвалася разам з жытнім зерием, у больш жа бядотных выпадках тут бывала так мала жыта, што яно служыла нібы клеем для змацавання мякінных часцінак» (Н. Я. Н и к и ф о р о в с к и й. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии. Витебск, 1895, стар. 6). 638. П а п а — хлеб (з дзіцячай лсксікі). 673а. В а д з i ц ь — шкодзіць. 689. 3 с в i н н ё и — тут: з салам, саланінай. 694. А д в а р о т — зусім малая колькасць, жменька мукі, якой хапае толькі на заправу, «закалот» якой-небудзь вадкай стравы. 705. З а п а р а х а — запараная мякіна на корм карове. 707. А ш ч а н д з а ў с я — эканоміў, быў ашчадны, бярог (ад ашчаднасць). 720. Заўв. збіральніка: «Настаўленне жыць умеркавана, а таксама не высоўвацца з лішнімі выдаткамі» (Hoc, 127). 727. П е р а п е ч ы — тоўстыя бліны або булачкі з хлебнага цеста. 728. С т а р а н а м і — засекамі ў гумне., дзе складвалася збожжа. 729. У к р о й — нарэзванне хлеба (ад кроіць хлеб). 730—738. Насмешкі з гаспадыні, якая спякла няўдалы хлеб, з закальцам, i яе трапныя адказы на гэта. 732. У пераносным сэнсе: вонкавы выгляд абманлівы. 738. Ц я с л я в ы — з заганай, з закальцам. 756. Ж в е ш — жуеш. 764—770. Блін — традыцыйная ежа беларусаў, даўні памочнік хлеба. Не дзіўна, што ў вобразнай асацыятыўнасці беларускіх прыказак фігуруе i блін. 770. Пераносны сэнс: пра няўдалую спробу, пачатак чаго-небудзь. 771—776. 3 павелічэннем плошчаў пасадкі бульбы, асабліва з другой палавіны X I X ст., яна становіцца «другім хлебам» у харчовым рацыёне беларускага селяніна. Гэту ролю бульбы i адзначаюць прыказкі. 777—808. Галодкы чалавек не пераборлівы ў ежы. Такіх прыказак i прымавак многа, яны дапаўняюць агульную карціну нястачы ў харчаванні дарэвалюцыйнай вёскі. 778. Р ы д з — грыб рыжык (польск. rydz). 781. Н i з ч ы м — поены, без закрасы. 786. Пра нясмачную, кіслую, перасоленую страву. 792. М a ц к с — адна з форм асабовага мужч. імя Мацвей. 795—797. Ужываюцца шырока ў пераносным сэнсе. 799. П я ч э и я — тушанае або смажанае мяса. 809—823. Капуста i буракі — таксама традыцыйная ежа селяніна, неадемная частка яго харчавання. Увесь асенне-зімні сезон сялянскі абед не абыходзіўся без вадкіх (першых) страў з гэтай гародніны, якая i дала ім назвы к а п у с т а (рус. щи) i б у р а к i (рус. борщ). 3 іншай гародніны r.L сялянскім стале заўсёды агуркі. Ix салілі i назапашвалі на зіму. Таму з'яўленне ў прыказках i гэтай гародніны невыпадковае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўленне
11 👁
 ◀  / 560  ▶