Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Харчаванне 430—533. Сістэматычнае недаяданне, голад з-за частых неўрадлівых гадоў былі пастаяннымі спадарожнікамі большасці сялянства дарэвалюцыйнай Беларусі. Аб гэтым красамоўна i расказваюць шматлікія прыказкі i прымаўкі. 433. Д з я д з і н а — жонка дзядзькі, цётка. 457. З а в е р т а — вяроўка або раменьчык для прывязі аглабель да капыла ў санках. Гл.: Бяльк., 73 (заверт). Пар. рус: Голодный волк и завертки рвет (Даль, 804). 488. А н i п ы к — няма табакі, няма чаго закурыць, чым зацягнуцца. 497. Прымаўка з'яўляецца радкамі з вяснянкі, у якой спяваецца пра веснавую бясхлебіцу i бяскорміцу (гл.: Богдан., 103). 499. А ц i — есці (з дзіцячай лексікі). 507. У м е с ц е — у горадзе. 508. У р о с с ы ц ь — дасыта. 509. H i с п i ц ь — тут: не выпіць, 533. М ы ч ы ц ц а — мільгаць, мільгацець. 534—555. Крупы спрадвеку належалі да важнейшых прадуктаў харчавання беларускага селяніна. 3 круп гатавалі крупнікі, крупені i розныя кашы, традыцыйныя нацыянальныя стравы, без якіх не абыходзіўся сялянскі стол. Недахоп круп пазбаўляў сям'ю важнай крыніцы харчавання. Гэта адзначаюць i прыказкі. 536. П у с т а к а ш а — поеная, без заправы. 544—547. Кашай звычайна заканчваўся сялянскі абед. Каша была таксама апошняй стравай за абрадавым сталом — «бабіна каша» на хрэсьбінах (пасля яе госці пачыналі разыходзіцца), куцця на каляды, на памінках, на дзяды. 552—554. Гавораць, калі рэдкі крупнік, мала ў ім крупы. 569. У галодны, неўрадлівы год выдаткоўваюць усё раней назапашанае ў гаспадарцы. 573—580. Усё пра тую ж нястачу ў ежы. Часамі даводзілася адбыць адной вадой. 583—586. Яйкі, важны спажыўны прадукт, у харчаванні селяніна займалі зусім нязначнае месца. Пераважна ix везлі на базар прадаваць для пакрыцця бягучых грашовых выдаткаў сям'і. Самі еяляне спажывалі яйкі галоўным чынам у свята, частавалі яечняй гасцей, сватоў. Таму ў прыказкавых творах пра яйкі выразна адчуваецца іронія i амаль усе яны з пераносным сэнсем. 586. К о к а — яйцо. 3 дзіцячай лексікі. 590. Ужываецца i як традыцыйная канцоўка чарадзейных казак. 593. Прымаўка-забарона, вынікае ca старажытнага пераканання ў матичную сувязь прычыны i выніку (гладкі таўкач — лысіна). 594. Аналагічна прыказцы «У сямі нянек дзіця без носу». 6 0 1. К р у к — тут: крумкач, воран. 604. Гл. таксама тэкст VI. 872. 605. П у т р а — тут: каша (з латышек.). 619—762. Сярод прыказак i прымавак, якія датычаць ежы, пра хлеб больш за ўсё. I гэта зразумела: хлеб — аснова асноў харчавання. 626. П а с к о н н а я с а р о ч к а, п а с к а н і н к а — зрэбная, грубая, даматканая сарочка з канаплі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, сямю
21 👁
 ◀  / 560  ▶