Зусім іншага зместу прыказкі i прымаўкі пра ката. У параўнанні з сабакам, у ката, які жыве ў хаце, у цяпле, «жытка не аднака». Прыказкі знаходзяць i тут аналогіі ў паводзінах i характары чалавека. 304. Нагадвае загадку. 308, 309. З б р о й н а я, з б р о д л і в а я — шкадлівая. Хата. Хатняе абсталяванне i начынне 315—323. Замілаванве сваім уласным жыллём, адной з першых неабходных умоў існавання чалавека, якое выражана ў прыказках, амаль пазбаўлена ўскоснага сэнсу. 325—337. Няма горай бяды, як не мець сваёй хаты. A такіх бяздомных, што туляліся па чужых кутках, у старой беларускай вёсцы было нямала. Вось пра гэта i складзена многа прыказак 1 прымавак. 327. П р ы т о н — г прытулак. Даль, Слов., 519: Прытон (ад прыткнуцца або прытнуцца), прыстанішча, прыбежышча, прытулак, сховішча, прыстань. 329. Л о м — тут: ламачча, г. зн. няма дома. 337. Ш ч у р к а — мышка. 346. Т р о х с ц е н к а — трысцен, сенцы, прыбудаваныя да хаты. 347—360. Пра халодную i наогул благую хату — цесную, цёмную, з дзіравай страхой i г. д. 356. П а д р у б — ніжні вянок зрубу, н а р у б — насечка, але тут, відаць, верхні вянок. 358. П а х н о — смурод. 360. Пра начлег пад адкрытым небам (Добр., Смол., 114). 363—388. Пра печ i цяпло ў хаце. Печ — важнейшы элемент інтэр'ера старой сялянскай хаты. Функцыі яе былі вельмі важнымі: печ служыла для абагравання жылля, выпякання хлеба, гатавання ежы для сям'і i корму для жывёлы; чарэнь зяўляўся яшчэ спальным месцам; на ім таксама сушылі збожжа, ягады i г. д. Апрача ўсяго печ па даўніх перакананнях была святым месцам у хаце («Сказаў бы, ды печ у хаце»), месцам жыхарства дамавіка, пры ей выконваліся розныя абрады. Таму ў прыказках печы аддадзена значная ўвага. 385. К у р а в а я х а т к а — курная, чорная хата, без коміна. 389—390. У няхітрым абсталяванні старой сялянскай хаты важную ролю адыгрывалі i лавы. Але тут пераносны сэнс: там ён знаходзіцца ўвесь час, «днюе i начуе». 394. З а в а л а — т у т: хлам, сгарызна, тое, што ўжо не патрэбна. 401—418. Прыказкі пра хатнія прылады, начынне i посуд часта змяшчаюць асацыятыўны змест. 410. К а р м а ч ы к — кішэнны ножык. 411. Прыкмета-павер'е. 419—429. Прыказкі i прымаўкі пра санітарна-гігіенічны стан старой сялянскай хаты. Многія з пераносным сэнсам. 419. Р у д а — г р а з ь. (У суседа ў хаце столькі руды, што ўвайсці страшна. Бяльк., 391). 421. П е р а в я р ш ы л а — перасіліла, адолела. 423—425, 429. Гавораць пра гаспадыню, што не мяце хату. 426. Прыкмета-забабоны
Дадатковыя словы
павере, сямі, інтэрера
22 👁