адзнакай крайняй беднасці. Таму ў прыказках i прымаўках пра казу яўна праглядвае іронія. 157—169. Сялянскі двор без цяглавай сілы — вала ці каня — i без каровы належаў да самых незаможных, бядняцкіх. I тут, як i ў іншых народных творах пра беднасць, праглядвае іронія, жарт, нібы смех скрозь слёзы. 170—208. Карова пэбач з канём ці валом займала асноўнае месца сярод свойскай жывёлы беларускага селяніна. Яна была карміцелькай сям'і, асабліва дзяцей, яна ж давала ўгнаенне, так патрэбнае сялянскім палеткам. Таму пра карову складзена многа прыказак i прымавак. У ix падкрэсліваецца значэнне каровы для селяніна, яны раяць, як выбіраць i купляць карову, даглядаць яе, расказваюць пра турботы i беды з кормам, адлюстроўваюць народныя веды пра гэту жывёлу, яе паводзіны i патрэбы. 172. Па в е д а м у — тут: ведаючы ў каго. 174. П а з о р н а я — прыгожая на выгляд. 194. Ж ы в i н а — жывёла; м э н ч ы ц ц а — мучыцца (ад польск. męka — мука), тут: клапоціцца; р э н ч ы ц ц а — даецца у руку (ад польск. ręka — рука), тут: дае карысць. 1976. Ужываецца i ў пераносным сэнсе: не глядзі на грошы, але на рэч (Fed., 318). 200. Ун я л о с я — зменшылася. 204. X i б i ц ь — нестае. 207. З н а ч ы ц ц а — пра стан каровы на аиошняй стадыі цельнасці. 209—210. Першае цяля ў каровы звычайна не пакідаюць на гадоўлю. 224. М ы ш а с т а я — масць каня (шэрая), тут: конь, кабыла. 225—249. Не менш, чым пра карову, прыказак i прымавак пра свінню. Тлумачыцца гэта тым месцам, якое займала свініна ў ежы селяніна. Свіння давала найбольш спажыўныя прадукты харчавання — мяса i сала, традыцыйныя для наиыянальнай кухні беларуса. Прыказкі адзначаюць заганныя прывычкі свінні, неабходнасць сачыць, каб яна не ішла ў шкоду на агарод, на поле. Прыказкі i прымаўкі пра свінню асабліва часта маюць пераносны сэнс, у якім лёгка ўлавіць намёк на адпаведныя непрыстойныя паводзіны чалавека. 241. У Дабравольскага пад рубрыкай «Уважлівасць. Умеласць». 246. П а л у д н я не з н а е ц ь — н е ведае ні часу, ні меры ў ядзе; не з н а е п я т н і ц ы — не пераборлівы ў ядзе (пятніца раней — посны дзень). 248. П я т р о ў к а — гл. заўв. I. 698. 250. Пра карысць ад авечкі ў сялянскай гаспадарцы. Яна давала ўсё патрэбнае чалавеку: мяса для сжы, шэрсць i аўчыну для адзення. 251—293. Пра дамовага сабаку. Сабака чуйна вартуе двор i хату селяніна, яго маёмаснь, папярэджвае сваіх гаспадароў аб прыходзе чужога чалавека, чуе ваўка i г. д. Значэнне сабакі ў сяля«скай гаспадарцы, такім чынам, не малое. Таму i прыказак пра яго складзена таксама многа. У ix выражай вопыт утрымання сабакі, парады на гэты конт, адзначаны яго прывычкі, адметныя якасці. Як i ў іншых тэматычных трупах, i тут у прыказках пераносны сэнс датычыць чалавека i жыццёвых выпадкаў. 253. Ч э п — тут: ланцуг. «Чэп— зашчапка, завала на вароты, на клець» (Бяльк., 494). 269. Б р о х — брэх. У Дабраво\ьскага ў рубрыцы «Сям'я — адзін». 279. Тлумач. Насовіча: «Пра таго. хто абяцанняў не выконвае, пачатай справы не капчае, лянуецца i г. д.» (Нос
Дадатковыя словы
сямя, сямі
15 👁