Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
У с в i н ы я г ar л а с ы — позна. Як кормяць свінні, то яны тады толькі пачынаюць вішчаць, пазней у параўнанні з іншай свойскай жывёлай. Гл. таксама заўв. 1008. 1648. 3 а ц i н ь — удар тапаром па дрэву, бервяну. Маецца на ўвазе першы «зацінь», пачатак. 1670. Ш а б а с — субота (яўр.), тут: адпачынак. 1687. Пашыраны традыцыйны выргз многіх чарадзейных казак, які зрабіўся прыказкай. 1692. Федароўскі чамусьці лічыць, што гэта пра зладзейства. 1702. Б о р д з а — хутка. МАТЭРЫЯЛЬНЫ БЫТ Гаспадарлівасць. Сялянская сядзіба 11а. Н е х а ц а е — не хоча, не стараецца. 12. Гаспадарка патрабуе безупынных клопатаў, дбайнасці. А м б а р а с (польск. ambaras)—клопаты, турботы ў гаспадарцы, лішняя работа (Бяльк., 52). 17—24. Недагляд у гаспадарцы прыводзіць да страт, недабору. В о р а к (польск. worek) — мех, мяшок. 33. К р ы х а — крошка; г о р б а — гурба, многа. 51. К а р а — тут: скарынка. 53—63. Пра гаспадарлівую беражлівасць. Да назапашвання «на чорны дзень» селяніна вымушала неабходнасць — часты недарод, нястача, няўпэўненасць у будучыні. 64—66. Пра гаспадарлівую руплівасць. Маюць i класавы сэнс. 76. П а д в о р ' е — гаспадарка, двор, сядзіба. 83—87. Гавораць да таго, хто спяшаецца дадому. 93—105. Незласлівая насмешка са сваей жа беднасці. 93. В а ш э ц ь — ф о р м а звароту: ваша мосць (ваша міласць), ягомасць. Была характэрна больш для шляхецкага асяроддзя, таму ў сялян такі зварот набываў іранічнае адценне. 98, 99, 105, 106. К л е т к а — тут: клець. 108. Пра чалавека бяздзейнага. 113. Г у д з я ц ь — абгаворваюць. 117—130. Пра значэнне скаціны ў сялянскай гаспадарцы. Адначасова падкрэсліваюцца i тыя вялікія клопаты, якія звязаны з утрыманнем жывёлы, i той непазбежны «ўпадак», г. зн. страты, выдаткі, якія яна часта прыносіць селяніну (кармы, падзеж i г. д.). У п а д ы — клопаты (Бяльк., 460). 120. П р ы п а д а к — тое ж, што ўпадак. 125. П а ў ц і н а — манета ў паўрубля (рус. полтинник). 131—147. Пра хатнюю птушку i яе месца ў сялянскай гаспадарцы. Адпак без іншай жывёлы птушка — адзнака беднасці. Большасць прыказак пра хатнюю птушку стасуецца да многіх жыццевых сітуацый, аналагічных тым, што адзначаны ў прыказках. Напр., 137: гаварылі пра таго, хто жабраваў. 146. Прыкмета-павер'е. 148—155. У параўнанні з іншай свойскай жывёлай каза ў беларускай вёсцы была не вельмі пашырана. Яна лічылася «бядняцкай каровай», была
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

павере
9 👁
 ◀  / 560  ▶