Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
М ы с л i в ы — паляўнічы (польск. myśliwiec). 1341. Б а б у р ы — жабіна ікра. 1357. Кпіны з няўдачлівага паляўнічага: пакуль зайца застрэліць, «вала з'есць», «каня паложыць». 1379—1393. Пра кавальства. Гэта рамяство ў беларускай вёсцы, як падкрэсліваюць прыказкі, было асабліва паважным, бо было вельмі патрэбным селяніну i апрача таго прыносіла кавалю добры прыбытак. 1381. Узімку кавалю даводзіцца асабліва многа падкоўваць коней. 1394—1401. Пра цяслярства i іншыя рамёствы, звязаныя з апрацоўкай дрэва. 1394. К л і н i мох дапамагаюць прыганяць бярвенні ў зрубе. 1398. С і т н і к — той, хто вырабляе сіты; бёрнік—берднік, той, хто вырабляе бёрды для кроснаў. 1401. У л у ц ц е — у лес драць лыка. 1406—1420. Пра даўняе хатняе прадзенне i ткацтва. 1408. Ранняй вясной яшчэ ноч дастаткова доўгая, каб прасці. 1411. Калі не ўправілася напрасці ў зімовыя вечары, даводзіцца гэтым займацца пазней, разам з іншымі пільнымі работамі ў гаспадарцы. 1412. Прыкмета-табу. Н е з а б у л я й с я — не забаўляйся. 1413. С а р а с е н к а — збіральнік не тлумачыць слова. Магчыма, забытая адзінка вымярэння колькасці лёну. 1414. 3-за кроснаў не прайсці па хаце. 1418. Федароўскі бачыць пераносны сэнс прыказкі ў тым, што «благая жонка або няздатны слуга пад умелай рукой гаспадара хутка пачынаюць варушыцца». 1420. М i к о л i ц ь — святкаваць Мікслу; м а р к о л і ц ь — маркоціцца; п а р т о л і ц ь — шыць. 1422—1438. Пра кравецкае рамяство, якое забяспечвала сям'і бязбеднае існаванне. 1426. Ш т ы х — шывок, асобная, найдрабнейшая частка шва. 1431. К е п — дурань (польск. kiep). 1447—1452. Пра млынарства. Большасць ix з пераносным сэнсам. 1456—1466. Народныя прыказкі ставяць музыку ў адзін рад з паляўнічым i рыбаком — усе яны «не гаспадары». Права 1477. З а д о л ю — з а частку ўраджая, адпрацоўваючы i засяваючы чужое поле (пар.: здольніцтва). 1490а. Г а р у е — арэ. 1493. Г у п т а ц ь — таптаць, завіхацца, тут: працаваць; х р у п т а ц ь — хрумстаць, есці. 1497в, г. К а л я ц ы, а к у л я ц ы — тут, відаць, вячэра (польск. kolacja). 1571. Б у к і — другая літара старажытнарускага алфавіта, тут: кніга, грамата, адукацыя. 1572. Н я б о ж а — тут: бядняк. 1573. З а н е х і в а ц ь — пакідаць без нагляду. 1622. П л а ц а — плата, вынікі. 1628. Г. зн. рана кладзецца спаць, а позна ўстае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, сямі
7 👁
 ◀  / 560  ▶