Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
У бедных сялян сена было вельмі мала, адсюль такія прыказкі. 1116. М е р а, м е р н я — даўняя адзінка вымярэння сыпучых рэчываў i вадкасцей. 1118. К о п к а — капа, 60 снапоў. 1122. Па руні яшчэ не падлічыш ураджай. 1124. П а д р о к — як да года, не ва ўсе гады роўна. 1133, 1134. У р о д — ураджай; у р о д н а — урадліва. 1136. З а в о з н а — тут: ёсць што везці ў млын. 1142. П о в а л а ч — дробны я адыходы пасля апрацоўкі льну; малыя рэшткі сена пасля стагавання. 1162—1164. Вол, асабліва на Палессі, доўгі час быў амаль адзінай цяглавай сілай i транспартнай жывёлай. 1163. С а л а м я н ы в о л — вол, кормлены саломай, слабы. С я н н ы, с е н я н ы к о н ь — конь, кормлены сенам (а не аўсом), таксама худы, слабы. 1167—1224. Вялікая колькасць прыказак i прымавак пра каня вынікае з таго выключна важнага значэння, якое меў КОЕЬ у сялянскаи гаспадарцы беларуса. У значнай ix частцы выяўлена заклапочанасць селяніна аб тым, як пракарміць свайго каня, 1176. Л а п а ю ц ь — ловяць. 1179. А ў с я н ы я к о н і — сытыя, кормленыя аўсом. 1187. А б р о к — тут: корм каню. 1197. Сэнс: на корм каню даводзіцца аддаць апошняе. 1206. П а з м а з ё — па сіле, па магчымасці. 1207. С к а п р ы ж а н ы — капрызны, тут: наравісты. 1208. З а ц і н л і в а м у — упартаму, наравістаму. 1220. Пераносны сэнс Федароўскі тлумачыць як скаргу на бяду, нядолю, асабліва на людскую няўдзячнасць. Аднак у большай ступені гэта датычыць дзяцей у ix адносінах да старых бацькоў. 1223. Прыказка адлюстроўвае пэўныя адносіны паміж людзьмі ў старой вёсцы. 1224. Прыкмета: будуць рады гасцям. 1226—1232. Прыказкі пра пастухоў i пастухоўства. 1233—1243. Гаспадарчыя прыказкі пра пчалярства но Беларусі. Трэба адзначыць, што не захаваліся прыказкі пра старажытнае бортніцтва. Промыслы i рамёствы 1244. Народ высока сгавіцца да кожнага рамяства i ўмельства, падкрэсліваючы ix важнае. значэнне ў жыцці. 1252. Т а й с т р а — кайстра, торбачка. 1256. Д з е л ь н і к — майстар, умелец. 1282. Т а р а в а т ы — тут: кемлівы, умелы. 1283. З а ў ч э с н е — з а г а д з я. 1288—1304. Пра важнасць інструмента, прыладдзя, прыстасавання ў кожнай рабоце, асабліва ў рамёствах. 1304. Т ы л ь ц а — тыльны бок прылады (напр., абух сякеры); б i л ьц а — востры бок прылады. 1305—1345. Рыбацкія прыказкі. Відавочна, большасць ix узнікла сярод земляробаў, якія лічылі рыбацтва, таксама як i паляванне, заняткам, што не можа забяспечыць сям'ю хлебам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
9 👁
 ◀  / 560  ▶