Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
В поле две воли (т. е. чья сильнее); Чья сила, того и воля (Даль, 8 3 4 - 8 3 5). 885—888. Праца на зямлі адплоціць. Р а г а ч — ручкі ў сасе. 892, 893. 3 сялянскай аграноміі, якая раіць сеяць грэчку ў сухі, пагодлівы дзень. 894—922. Вялікая група прыказак, якія вучаць дбайнасці i працавітасці на сялянскай гаспадарцы. 912. Г а р т а й, або а р т а й, — араты; старажытнарус. i бел. слова, якое ьабыло іншую форму пад уплывам літ. artojas (гл. таксама: 3 нар. ел., 282). 916. Н і в а — поле, добра апрацаванае i падрыхтаванае да сяўбы. «Ніва — не вяліка, ну здаброная; поля многа пасееш, а таво не зародзіць, што ніва» (Добр., Смол., 40). 923—950. 3 народнай аграноміі. Патрэбнасць угнаення сялянскіх палеткаў асабліва хвалявала беларускага хлебароба. Адсюль i значная колькасць прыказак-павучанняў на гэту тэму. 942. У Федароўскага памылкова «ў гаю». 947. Там жа (в. Тонеж Тураўскага р.) адначасова была запісана казка пра тое, як два селяніны пасеялі жыта. Адзін усё богу маліўся, каб урадзіла поле, a другі гною кавазіў на свае поле. Урэшце, у таго, што маліўся богу, нічога не вырасла, а той, хто добра ўгнаіў свае поле, сабраў багата хлеба. Адсюль i прыказка. 956—968. Народныя агранамічныя павучанні аб тым, як лепш i калі араць i скародзіць. У першай прыказцы гэтай групы перасцярога: не пераварочваць наверх пясок з-пад ворнага пласта глебы. Г а р ы — ад гараць, араць поле. Т р о i ц ь — ад траіць, араць поле два-тры разы. 969. Крытычнае стаўленне да новаўвядзенняў у сельскай гаспадарцы, якія пачалі з'яўляцца ў канцы X I X — пачатку X X ст. 972—1029. Народныя агранамічныя парады-павучанні пра сяўбу розных культур, яе тэрміны i спосабы. 974. П р о ч к i, п р оч — намер жонкі або мужа пакінуць сям'ю i вярнуцца да сваіх бацькоў. 3 галіны сямейнага звычасвага права. 985. Се м а ч о к — авёс, пассяны на семы дзень пасля вялікацня, а с ь м а к — на восьмы дзень. 986, 987. Старыя прыкметы. С х о д — сход месяца, пасля поўні. 997. У Дабравольскага памылкова «шэсць». Павінна быць сем дзеў (18 мая). 1008. У с в і н ы г о л а с — позиа, са спазненнем («Хацела пайсці ў грыбэ, але заспала, устала ў свіныя галасэ». Мяц., 279, Стаўб.). 1035—1092. Прыказкі i прымаўкі пра касьбу ў час, пра касароў i значэнпе сена ў гаспадарцы. 1053. 3 казкі пра дасціпнага парабка (цыгана) i хцівага гаспадара (папа). Вар. казкі: Бел. народ, 26—27. 1061. Л а п а т н я у н а б і ў — касу лапаціў. 1066. K a c i с е н а д у г о ю — едзь пазычаць сена. 1068. З а в о н ь к а — лагчына; в ы п р а ч а ш — апаражнеш (бо ў лагчынах сена благое). 1079. Н а п а ц я р о б а х — на выцерабленым участку зямлі, на навіне. 1081. С ах ар — добрае сена (Добр., Смол., 121). 1087. П а л о т н я е с е н а — сена з выпалатай травы. Некаторыя з гэтых прыказак (1059, 1060, 1063 i інш.) маюць пераносны сэнс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляцца, сямю
26 👁
 ◀  / 560  ▶