Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
вераваннях часта ўяўляліся ў адной асобе. Кузьма-Дзям'ян: ён меў непасрэднае дачыненне да вяселляў, «каваў навечна свадзебку», i, як лічыць М. М. Нікольскі, у хрысціянскую эпоху замяніў старажытнага бога шлю бу (Н. М. Н и к о л ь с к и й. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности. Минск, 1956, стар. 149). Характэрна, што прыказка называв ix беларусамі— «ліцвінамі». 809. У с е с в я т ы я — свята, якое адзначалася 7 лістапада. 810. П р а к о п —22 лістапада. 811. 812. Тут — Юр'я-«халодны». Відаць, пра нястачы селяніна сведчылі гэтыя прыказкі, калі восеньскага Юр'ю (26 лістапада) лічылі пэўным рубяжом, да якога хаця б павінна было ставаць сена i хлеба. 813. М і к о л а — зімні, 6 снежня. У гэты час прамярзае зямля i пакрываюцца ільдом рэкі. 815. А н д р э й — дзень 30 лістапада. «На Андрэя» дзяўчаты варажылі аб суджаных. 816. Н а в у м — 1 снежня. Тут асэнсавана само імя. 817—819. В а р в а р а — 4 снежня. Маецца на ўвазе, што неўзабаве, пасля зімняга сонцастаяння (21—22 снежня), пачне павялічвапца дзень. 820—822. Гл. заўв. 813. 823—825. Hi да веснавога Міколы, ні да зімняга Міколы яшчэ няма добрай дарогі. 826. Н а Г а н к i, або Ганны —9 снежня. 827. М а р к а, Марк -—29 снежня, В а р к а — Варвара, 4 снежня. Перыяд, калі паступова пачынае большаць дзень, памяншацца ноч. Магчыма, што Марка тут па катал, календары 25 красавіка н. ст., пасля веснавога раўнадзенства. Тады гэту «парку» можна разумець так, што неўзабаве пасля Варвары ноч толькі пачынае меншаць, а пасля Маркі ноч ужо карацей за дзень i ўсё працягвае карацець, аж да Купалля. Сельская гаспадарка 831—835. Пра ляда — адну з найбольш ранніх сістэм земляробства, якая была заснавана на цяжкай працы карчавання ўчасткаў лесу i хмызняку з далейшай ix апрацоўкай i засяваннгм. Першыя дзве прымаўкі маюць i пераносны сэнс. Гавораць пра чалавека, што нагараваўся, сербануў гора. 843—859. 3 народнай аграноміі. Найбольш шкодным пустазеллем на засеяным полі лічыліся з в а н е ц (Rhinanthus L.), с i в е ц (Nordus L.) i а с о т (Sonehus L.) t якія часта дашчэнту глушылі сялянскія палеткі. Такія ж травы-пустазелле, як м я т л і ц а (Argostis L.), л е б я д а (Chenopo dium L). у неўраджайныя галодныя гады нават не выполваліся, дамешваліся да хлеба. К а т к і ж (Trifolium arvense L.) звычайиа растуць на папаpax, на добрай глебе, дзе густое жыта, i збожжу не шкодзяць. Д р а с ё н — пустазелле ў ільне, гарэц льняны (P. linicola). 858. У пераносным сэнсе азначала: ад ліхога, непажаданага, шкадлівага чалавека грамада, калектыў павінны пазбавіцца. 865. Адносна якасці глебы, якая добра родзіць бульбу. 866. Прыказка, узнікшая ў больш позні час. 875—881. Пра адвечнае імкненне селяніна да валодання зямлёй, сваім полем. У класавым грамадетве зямлёй валодае той, у каго сіла. Пар. рус
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямян, юрю, юря
12 👁
 ◀  / 560  ▶