Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Н а С i л у —30 ліпеня. 758. Б а з ы л ь — па каталіцкаму календару 6 жніўня (н. ст.). 759. Тут М а ц е й, відаць,— Мацвей, які прыпадае на 8 жніўня. 760—763. Тут пра т. зв. другі, або вялікі спас (царк. праабражэнне), 6 жніўня. Да гэтага часу звычайна паспяваюць ужо яблыкі, i «на спаса», па старому звычаю, ix асвяшчалі, а да таго есці яблыкі лічылася грахом. 764. 3 народных нагляданняў: адлёт жураўлёў у вырай. 767—769. С&нс гэтых прыказак раскрывав тая з ix, у якой гаворыцца, што на «прачыстую» поле ўжо «чыстае», убранае, i хлеб есць. 770, 771. Гл. заўв. 699. У гэты час быў ужо новы хлеб, «поўная дзяжа». «Спажа» (рус. госпожа), назва свята «прачыстай» (багародзіцы) была пашырана больш у беларусаў-католікаў заходніх раёнаў Беларусі. Пар.: італ. madona — мая пані, франц. notre dame — наша пані, а таксама бел. nam-матка. 772, 773. Т р э ц і, а б о м а л ы с п а с — 1 6 жніўня. Набліжаецца халоднае надвор'е. 774—776. Б а у т р а м е й (царк. Варфаламей)—25 жніўня. 777. Тут І в а н (царк. «усекновение главы» хрысціцеля Іаана) — 29 жніўня. Другая народная назва свята — галавасек або галаварэз. 778—784. Б а г а ч, або другая малая прачыстая,— 8 верасня. Адно з трох галоўных багародніцкіх свят — «прачыстых», замяніўшых, відаць, даўнія земляробчыя святкаванні. 3 гэтым, магчыма, звязана i назва свята, «бо ў гэты час у сялян усяго багата» (Шейн, III, 173). Неўзабаве заканчваюцца сяўба азіміны i ворыва зябліва. Р а г а ч — тут: саха. 785—787. І в а н Б а г у с л а ў (царк. Іаан Багаслоў) — 26 верасня; П а к р о ў, або трэцяя прачыстая,— 1 кастрычніка. Пачынаўся восеньскі сезон шлюбаў. 788—796. Усталявалася восень, амаль усе работы на полі скончыліся, скаціна перайшла на стойлавае ўтрыман.че ў хлеў. У с ю с ь к а п а х о в а — усе пахавае, пакрые снегам. 797, 798. К гэтаму часу ўжо відаць вынікі гадавой працы селяніна. Л а т р ы — гультаі (польск. łotr — нягоднік, машэннік). 799. Гл. заўв. 785. 800. Н а П р а н ц і ш к а — па каталіцкаму календару дзень 4 кастрычкіка (н. ст.). 801. 3 метэаралагічных назіранняў. С я р г е й — 10 кастрычніка. 802. М а р ц і н — 21 кастрычніка. Г а г а т а — ryci. Да гэтага часу ryci ўжо былі дастаткова тлустыя, i ix везлі на базар прадаваць. Тлумач. збіральніка: к святу Марціна смажаць гусей. 803. Н а к а з а н с к у ю — царк. святкаванне іконы казанскай божай маці, 22 кастрычніка. Прыпадае на сезон шлюбаў. 804. 805. 3 м i т р а (царк. Дзмітрыя Салунскага) —26 кастрычніка. Прыказкі таксама маюць дачыненне да асенняга сезону шлюбаў. Некаторы час дзяўчына яшчэ «хітруе», «перабірае» жаніхоў, якія засылаюць да яе сватоў. 808. К у з ь м а-Д з я м * я н (царк. Космы i Даміана)—1 лістапада; час, калі ў харчаванні селяніна пераважала гародніна, тым больш, што хутка надыходзіў пост — піліпаўка. Кузьма i Дзям'ян у беларускіх народных
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямян, надворе
10 👁
 ◀  / 560  ▶