Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Пра сваволле, якое, згодна з даўнімі звычаямі, дазвалялася моладзі ў купальскую ноч (здымаць i хаваць вароты, завальваць дзверы ў хату, закрываць комін на страсе i інш.). 697. 3 даўніх купальскіх павер'яў. 698. 699. П я т р о ў к а — двухтыдневы пост перад Пятром; с п а с a ўк а — двухтыдневы пост перад «першай прачыстай», або «спажой» (15 жніўкя). Да заканчэння спасаўкі ўжо ёсць i новы хлеб, i ўсякая гародніна, i садавіна, таму яна «ласаўка». 700, 701. Да Пятрова дня (29 чэрвеня) заканчвалася пятроўка — пост. Прыказка ужываецца i ў пераносным сэнсе: парада быць цярплівым. 702, 703. Да Пятра рэдка ў каго мелася яшчэ леташняе жыта; новы хлеб пяклі ўжо на Іллю, 20 ліпеня, а найбольш, калі паспявала ярына,— па даўняму народнаму лічэнню часу, «як прышоў спас» (1 жніўня) i «як гірышла «гаспажа» (15 жніўня). 705, 706. Пятроўка — другая палавіна чэрвеня, разгар сенакосу. Пасля Пятра на поўдні i захадзе Беларусі пачыналі i жаць. П ё т р а i П а ў л а — 29 чэрвеня. 707. Прыказка-прыкмета на добры ўраджай. Параўнанне з хвашчом (Equisetum arvense), пустазеллем,— па яго знешняму пышнаму выгляду. 708. М а ш о к — мошак. 710. Гаварылі, калі Пятро (гл. заўв. 705) прыпадала на поены дзень, у які забаранялася есці малочнае. 711—717. Нагляданні над набліжэннем восені, паступовым ападаннем лісця з дрэў, першыя адзнакі якога заўважаюцца ўжо з канца чэрвеня (Пятрок), затым на I л л ю (20 ліпеня), i якое ўзмацняецца i амаль завяршаецца к п р а ч ы с т ы м або с в я т к а м. ( 1 5 жніўня, 8 верасня i 1 кастрычніка). 716. У с е с в я т ы я — 7 лістапада. 720—722. К у з ь м а i Д з я м я н — тут 1 ліпеня. Гл. заўв. 808. 723. П р а к о п — 8 ліпеня, наступаюць спякотныя дні. 724—727. Па народных нагляданнях, у гэты час, пасля Іллі, пачынаюцца дажджы. 728, 729. У гэты час з'яўляюцца першыя, ледзь прыкметныя прадвеснікі восені. Гл. папяр. заўв. 731—733. Гл. заўв. 41. 734—737. Другая палавіна ліпеня — разгар жніва. 736. Прыказка паходзіць з валачобнай песні. Гл.: Богдан., 107. 739, 740. Парада прыступіць да баранавання папару «да Ільі». У с п л е н н е, або першая прачыстая (царк. успение),—15 жніўня, час сяўбы азімага жыта. 741—743. І л л я i Б а р ы с (Барыса i Глеба, тут дзень 24 ліпеня) — час, калі ўжо ядуць новы хлеб. 743. Г а л ь я ш — той жа Ілля. 744. Л я ш к 1 — барозны, грады. 745. А с п а ж а — першая прачыстая. А с п о ж к а, або другая прачыстая,—8 верасня. 746. М а г д а л е н а — дзень Марыі Магдаліны (22 ліпеня). 748, 751, 752. 3 прыкмет народнай аграноміі: у гэты час (канец ліпеня) ідзе апрацоўка глебы пад азіміну. Б а р а н і с я — ад баранаваць. Г а н н ы, Г а н н а — 25 ліпеня. 754—756. Н а Я к у б а — па каталіцкаму календару дзень 25 ліпеня (н. ст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца, паверяў
7 👁
 ◀  / 560  ▶