Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
П е р а п а л a ў н а я с е р а да — царк. свята прапалавення паміж вялікаднем i сёмухай (ад ст.-рус. прапалавіць— падзяліць напалам) 5 мая. 657. С т а н i с л а в а — па каталіцк. календару 8 мая н. ст. 658. М i к о л а — 9 мая. Прыблізна к гэтаму часу з'яўляецца расліннасць — добрая падмога ў кармавым i хгрчовым рацыёне. У старым сялянскім быце Міколу адзначалі як вялікае свята. Яго лічылі патронам земляробства, які «жыта родзіць». 659. Калі сена хапіла б да Міколы, г. зн. да новай травы, што раней рэдка здаралася ў большасці сялянскіх гаспадарак, дык у скаціны была 6 добрая зімоўка. 667—670. Тут гаворка пра абодвух Міколаў — зімовага 6 снежня i веснавога, калі яшчэ не ўсталяваліся ні зіма, ні лета з адпаведнай дарогай — саннай або падсохлай для калёсаў; адзін «прыносіць» холад i снег, другі — цяпло i траву, корм. 671. «Бацькам Міколы» беларускія сяляне называлі Іаана Багаслова, дзень якога святкавалі напярэдадні веснавога Міколы, 8 мая, а таксама Саву, напярэдадні зімовага Міколы, 5 снежня. У гэтыя дні наладжвалі мікольшчыны — гпамадскія абеды i не працавалі. 672. С і д а р ы — 1 4 мая, калі царк. каляндар адзначаў двух святых Ісідараў. 673. П а х о м — па царк. календару дзень Пахомія Вялікага (15 мая). 674. В а с і л і с к а — 22 мая. 675. 676. Пчалярскія гаспадарчыя прыкметы. П е р а д Я н а м — тут: не перад купаллем, а перад днём Іаана Красціцеля (25 мая); з я м е ц — пчаляр. 679. Н а Г а л ё н у — на Алену (21 мая). 680—682. Д у х а — субота перад тройцай, праз 7 тыдняў пасля вялікадня, прыблізна ў канцы мая — пачатку чэрвеня. У гэты час здараецца халоднае надвор'е. 683. З е л я н е ц — троица, сёмуха (гл. папярэднюю заўв.), польск. zielone świątki. У народным календары траецкімі абрадамі i карагодамі заканчваўся веснавы цыкл гадавога круга. 684. Ю с т ы н (царк. Іўсцін) і Х а р ы т о н — 1 чэрвеня. 685. Н а Т о д а р а — па царк. календару дзень Феадора Страцілата (8 чэрвеня). 686. Н а Н у п р э я — па царк. календару дзень Ануфрыя Вялікага (12 чэрвеня). 687. А м о с — 15 чэрвеня. 688. Д з е в я т н і к — чацвер на дзевятым тыдні пасля вялікадня (у католікаў у гэты дзень свята «божа цяла»). 689. Д з е с я т н і к — дзесятая пятніца пасля вялікадня. 690. І в а н К у п а л а — 24 чэрвеня, дзень, блізкі да летняга сонцастаяння (21—22 чэрвеня). На гэты час прыпадаюць самыя кароткія ночы. 691. Я н ы замест Ян—24 чэрвеня, пашырана ў Гродзенскім, Ашмянскім, Слонімскім i некаторых іншых заходніх раёнах Беларусь 692—694. Да свята Купалы на поўдні i захадзе Беларусі паспявала ўжо жыта, а на Пятра (29 чэрвеня) ці неўзабаве пасля яго, аббіўшы першыя снапы i змалоўшы зерне, часам пяклі ўжо новы хлеб. 695. Тут гаворка ідзе пра грэчку, якая, пасеяная да Яна, выспявала да замаразкаў, а пасеяная пазней магла змерзнуць i гадзілася толькі вепру (тлумач. збіральніка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, надворе
23 👁
 ◀  / 560  ▶