Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Пра больш ранні час бел, рыбакі казалі: Рыбіна хвастом лёду не прабіла (Сап., 262). 625—630. Б л а г а в е ш ч а н н е (благавешчына, добравешчына, звеставанне) — рэліг. свята (25 сакавіка). Благавешчанне лічылася адным з важнейшых царкоўных свят. У гэты дзень звычай забараняў амаль усе работы, нават пячы хлеб, гатаваць абед, заплятаць косу, сушыць на сонцы ніткі i г. д. У гэты ж дзень пачыналі «гукаць вясну» (Ром., VIII, 142— 143). 627. Д у х в о н — траціць ужо свае сокі, сваю спажыўнасць. 630. Позняе цялё, якое нарадзілася вясной, звычайна не пакідалі на гадоўлю. 631. 3 народнай метэаралогіі: няўсгойлівае надвор'е. М i к i т а — па царк. календару 3 красавіка. 632. Час сяўбы канапель па народнаму календару (Палессе). А н д р э й — 15 красавіка. 633. Два Юр'евы дні; 23 красавіка («галодны») i 26 лістапада («халодны»). 634. Ю р ы й — тут: веснавы; П я т р о к — 29 чэрвеня, да зняцця ўраджаю; I л ь я — 2 0 ліпеня, калі ўжо ёсць новы хлеб, прынамсі, у паўднёвай палавіне Беларусь 636. Юр'я ўшаноўваўся як заступнік свойскай скаціны, асабліва кароў. 23 красавіка на досвітку адбываўся абрадавы выган скаціны «на Юр'еву расу», якой надавалі асаблівую магічную цудадзейную сілу. Паводле даўніх народных вераванняў, Юр'я меў дачыненне да земляробства наогул, ён «адмыкаў» вясну. Не выключана, што хрысціянскі святы Юр'я замяніў язычніцкае славянскае божышча ўрадлівасці Ярылу. Пар. юраўскую песню (Зах., 73): Падай, Юрыла, ключы i замкі Адамкнуць красну вясну... 639. Насовіч лічыць, што тут гаворка пра восеньскага Юр'ю (26 лістапада) i зімовага Міколу (6 снежня), калі наладжвалася багатае частаванне, тады як на Івана (Іаана Багаслова, 8 мая) такіх магчымасцей не было. 645. 3 народных нагляданняў. Ураджай жыта залежыць не толькі ад таго, як яно перазімавала i выглядае ў пачатку вясны, але i ад пазнейшых метэаралагічных умоў. 646. М а р к а — н а каталіцкаму календару 25 красавіка (н. ст.). 647. В е р б н і ц а — вероная нядзеля, за тыдзень да вялікадня. Па народнаму гаспадарчаму календару—час падрыхтоўкі селяніна да веснавога всрыва. 648. Ч ы с т ы ч а ц в е р — чацвер апошняга тыдня перад вялікаднем. У ш э с ц е (вазнясенне) — царк. свята, чацвер на шостым тыдні пасля вялікадня. 652. А л і с е й — па каталіцк. календару 29 красавіка (н. ст.). 653. П р а в а д ы — наступны тыдзень пасля вялікадня (рус. проводная неделя). Паводле нар. прыкмет, трэба было пачынаць сяўбу. 654. Р а д а н i ц а, або р а д у н і ц а — дзень памінання памёршых, які адзначаўся на могілках у аўторак першага паслявелікоднага тыдня. Перажытак старажытнага культу продкаў. 655. Б а р ы с i Г л е б — свята, якое адзначалася 2 мая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вербная, надворе, юреву, юревы, юрю, юря
18 👁
 ◀  / 560  ▶