Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Лічыцца, што пасля в а д о х р ы ш ч а (6 студзеня) вялікіх маразоў ужо не будзе; павярнулася к П я т р у (29 чэрвеня), г. зн. да лета. В а д а х р э ш ч ы — вадохрышча. 584. Павер'е язычніцка-хрысціянскага паходжання. Паводле народных: вераванняў, чэрці i іншыя «нячысцікі» баяцца крыжа. Вадохрышчанскі царкоўны абрад «вадасвяцця» праз крыжападобную палонку павінен быў «выгнаць чарцей», якія, па тых жа павер'ях, зімуюць у вадзе (Ромм VIII, 128). 585. I г н a т (царк. Ігнаці-баганосец) — 29 студзеня. 586. Г р a м н i ц ы, г р а м н і ц а — рэлігійнае свята (2 лютага). Другая народная назва (псраважна ў праваслаўных) — стрэчанне (царк. срэценне). Назва перайшла ад католікаў праз уніятаў. У гэты дзень асвячалі ў царкве свячу, якую запальвалі ў навальніцу «ад грому» («грамнічныя свечы»); яна ж фігуравала ў шэрагу абрадаў. 587—589. У адрозненне ад двух папярэдніх гэтыя прыказкі ў большай меры гаспадарчага характеру, чым метэаралагічнага: да новага ўраджаю застаеица столькі ж часу, колькі прайшло ад папярэдняга ўраджаю, корму ж для скаціны павінна застацца «трэцяя часць», «траціна», бо новая трава з'яўляецца значна хутчэй (прыблізна праз тры месяцы пасля грамніц). 589. П о ш а р — корм для скаціны (ад літ. pasaras). 590—594. У пачатку лютага часта здараюцца адлігі. Па надвор'ю на грамніцы мяркуюць аб надвор'і ўвесну. 595—597. Гл. тэксты i заўв. 586. 598—603. М а с л е н і ц а (царк. сырная сядміца, г. зн. сырны тыдзень) — веснавое аграрна-магічнае святкаванне дахрысціянскага паходжання. Пасля пашырэння хрысціянства пачала адзначацца напярэдадні т. зв. вялікага посту, прыблізна ў другой палавіне лютага. Багатая ежа на масленіцу прызначалася магічна забяспечыць дастатак у будучым. 601. М а с л е н i ц а-п а к а т у х а — на гэта свята быў звычай катацца вакол вёскі на санках, катацца з снежных горак. Д а д у х а — да свята сёмухі (троицы), праз сем тыдняў пасля вялікадня. 603. М е с я ц-л i з у н — месяц, на які прыпадае масленіца-палізуха. 606, 607. У л а с а ў д з е н ь (царк. Уласія) — 1 1 лютага. Святы Улас лічыўся патронам свойскай жывёлы, ён «пераняў» свае функцыі ад язычніцкага божышча Вялеса. 608. К а з і м і р (Казімер) — па каталіцкаму царк. календару 19 лютага (н. ст.). 609. 3 народнай метэаралогіі: пра адлігі. М а ц е й — па каталіцкаму царк. календару 24 лютага (н. ст.). Пар. рус: На св. Матвея зима потеет (Даль, 847; але тут Мацвейг што адзначаўся 16 лістапада). 612. К а с ь я н — адзначаўся ў высакосны год 29 лютага. Лічыўся иешчаслівым днём. Пар. рус: Касьян на что ни взглянет—все вянет (Даль, 874). 613. Я ў д о к а (Аўдакея)—1 сакавіка. У гэты час звычайна бываюць адлігі, галалёд, пачынае сыходзіць снег. Лічылася пачаткам вясны. 615. Н а Р ы г о р а — 4 сакавіка. 616—619. Ca р а к i — рэліг. свята сарака мучанікаў (9 сакавіка). 620. Н а с в я т о г а П р ы с к а — тое ж, што на саракі. Прыск — адзін з 40 мучанікаў, адзначаных царкоўным календаром. 622, 623. Л я к е ей (дзень Аляксея—божага чалавека)—17 сакавіка. Л е д з ь — лёд. 34. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, надворю, надворі, павере, паверях
13 👁
 ◀  / 560  ▶