Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
падаўжэннем дня i павелічэннем работ па гаспадарцы ўсё меней часу ў сялянкі заставалася для хатняга прадзення i ткання. 512. Гаворыцца пра гарапашніцу, якой для ўсёй работы па гаспадарцы i па дому не хапае дня. 515. Гаворыцца пра таго, хто часта мяняе свае рашэнні. 516. Павучанне берагчы час. 520, 521. Вырашэнне якой-небудзь складанай, важнай справы трэба адкласці да раніцы, «на свежую галаву». Выражае таксама надзею на нешта лепшае. Падобныя прыказкі сустракаюцца часта ў чарадзейных казнах. 524. Гл. заўв. 506. 527. Лік часу ў быту старой вёскі. Пар. рус: «Первые петухи (полночь), вторые (до зари), третьи (заря)» (Даль, 923). 529. Яшчэ рана, няма паўночы, пасля якой «чэрці» разбягаюцца. 530. Доўгую зімнюю ноч сялянка праводзіла за прадзеннем i тканнём. 534. Кароткая ноч. 536. Гаворыцца таму, хто адкладвае заканчэнне якой-небудзь справы, работы на пазнейшы час. П я т а к — пятніца. 537. Таму, хто ў будныя дні мала працаваў, не скончыў пільную работу, давядзецца дарабляць яе ў свята, нядзелю. Магчыма i іншае тлумачэнне: пятніца — пост, а спяваць у пост забаранялася, лічылася грахом, які ў нядзелю трэба было адмольваць. 552. Пра піліпаўскія маразы. П і л і п а ў к а — перадкалядны шасцітыднёвы пост, які пачынаўся назаўтра пасля Піліпавага дня (14 лістапада) *. 553. Пра працяглы, абрыдлівы піліпаўскі пост i чаканне каляд, пасля якіх надыходзіў мясаед. К у ц е й к а — куцця. 554. На піліпаўку прыпадаюць самыя кароткія дні (зімняе сонцастаянне, 21—22 снежня). 555—560. На Сцяпана (17 снежня), за «тыдзень да каляд», паводле звычаю, фармальна заканчваўся тэрмін службы наёмных парабкау. Каляды пачыналі i заканчвалі гаспадарчы год, таму ў гэты час i наймалі парабкаў. 563. 3 народных метэаралагічных прыкмет. Польскія каляды — каляды, якія спраўляюць католікі па н. ст., з вечара 24 снежня. Свята каляд у праваслаўных адзначаецца пазней, па ст. ст. 573—575. Бытуюць у пераносным сэнсе: адказ на пусты абяцанак. К а л я д а — тут тыя прадукты, якія нарыхтаваны да свята каляд (каўбасы, сала i інш.); імі адорвалі таксама парабкаў пры разліку з імі, свяшчэнніка, віншавальнікаў-калядоўшчыкаў. 575. Мае ўскосны сэнс: так кажуць, калі цяжка спагнаць доўг з працэнтамі (Fed., 134). 576, 577. 3 каляд пачынаюцца клопаты па гаспадарцы на надыходзячы год. 578. Адлік часу ад заканчэння каляд (6 студзеня) да першага абрадавага выгану скаціны (23 красавіка). Гэта якраз i складае «тры разы пяць», г. зн. пятнаццаць тыдняў. Прыказка нагадвае загадку-задачу. Л я ц я ц ь — бягуць. 581. В а с і л л е — Васіллеў дзень (1 студзеня). * Тут i далей дні праваслаўных рэлігійных свят даюцца па старому стылю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 560  ▶