Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
народнай аграноміі, якая вызначала тэрміны сяўбы па прыкметах. 408. К а л і ў с а д у б е л а — як сад цвіце. 413. К а с ц е р — мошка. 418. Р о к — год. Слова захавалася ва ўкраінскай i польскай мовах. 420, 421. Да чаго ўлетку, калі ўсяго многа, зняважліва адносішся, тое ўзімку з карысцю спажываецца (тлумач. збіральнікаў Л. Салавей i Л. Малаш). Я. Ляцкі свой запіс прыводзіць у кантэксце: «I малады i стары прэза ягадай i грыбамі, бо што ўлетку...» i г. д. Можа быць ужыта i ў пераносным сэнсе пры адпаведнай сітуацыі. 434—437. Пчалярскія прыказкі-прьжметы, практычныя парады, якія заскаваны на вытворчым вопыце i назіраннях за жыццём пчол. У «сухі год» цёплае лета багата меданоснымі кветкамі, а таму спрыяе медазбору, мокры ж год з сакавітай травой дае добры корм скаціне. 441—442. Ba ўмовах Беларусі сухое, гарачае лета лепш спрыяе ураджаю, асабліва збожжавых, чым лета «мокрае», якое часта прыводзіць да вымакання i палягання пасеваў. 447. У цёплае лета многа камароў, яно ж спрыяе добраму ураджаю* 448. Я р — ярына, яравыя культуры. 450—452. Боб цвіце звычайна ў першай палове ліпеня, перад жнівомг у самую, па старых умовах, «бясхлебіцу». 457. Найболыы забяспечаны час пасля ўборкі ўраджаю. Пар. рус: В осень и у воробья пиво (Даль, 913). 461. Усё дрэннае забываецца, як толькі надыходзяць лепшыя часы. 464—465. Рабіна паспявае, чырванее ўвосень, калі ідуць ужо дажджы. Вядома i іншая прыкмета: калі многа рабіны,— сухая восень (Докш. р.). 465. В е р а б і н а — рабіна. 466. Н у р ц ы — від качак (Fuligulinae, або Glangalinae), што здабываюць сабе ежу ныраючы. Прылятаюць увосень, у час, калі надвор'е ўжа заўсёды дрэннае. 468—472. Пра зменлівае восеньскае надвор'е. 3 м я н а — змена (польск. zmiana). 473. У канцы жніўня, калі брусніцы паспяваюпь, ноч ужо значна падаўжэла. 475. Як дрэнна будзе ўзарана i пасеяна азіміна, прыйдзецца перасяваць, ізноў выдаткоўваць зерне, якое было назапашана на «кашу» (крупы). 476. Пра збіранне грыбоў. 47S. Пра ўраджай можна меркаваць не толькі па асенняй руні, ён залежыць i ад надвор'я ўвесну. Гаварылі таму, хто хваліў свае пасевы азімых. 480—486. Восень, калі ўраджай ужо зняты, была самай забяспечанай парой у селяніна. Частае супрацьпастаўленне зіме i асабліва вясне, калі неставала харчоў i кармоў. 490—492. Надвор'е, якое спрыяе росту грыбоў, добра ўплывае i на будучы ўраджай жыта. У той жа час зафіксавана прыказка-прыкмета з супрацьлеглым значэннем. 497. Сэнс: усё ў свой час. 498. Год — значны прамежак часу; за гэты час многа што можа адбыцца. 503—505. У гэтых прыказках адзначаецца, што год—невялікі адрэзак ў жыцці чалавека. 506. Удзень напрацуешся, нагаруешся, уночы адпачнеш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе, надворя
19 👁
 ◀  / 560  ▶