Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
З а зіму спажывалася ўсё тое, што было нарыхтавана селянінам за лета. Большасць сялянства адчувала зімой вялікую нястачу ў харчаванні i кармах для жывёлы. 308—310, 317—323. Прыкметы-прагнозы на надвор'е i ўраджай. Па зіме, асабліва па студзеню, меркавалі аб надвор'і летам. «Ёсць многа прыкмет, якія звязваюць надвор'е ў студзені з летнім надвор'ем, заўважаюць адзнакі, якія абумоўлены снежным покрывам, маразамі» (Шкляр, 57). 319. Заўважана, што калі занадта цёплы студзень i адбываецца таянне снегу, а пасля таго надыйдуць халады, дык можа пацярпець азіміна (Шкляр, 57). 325—327. Здараецца нярэдка ў лютым адліга, непагадзь. Адсюль i ітрыказкі. 325. П л ю т а — ад плюшчаць, плюхаць пад нагамі. 337—338. Toe ж, можа, яшчэ часцей, гавораць пра летні дзень. Веснавыя i летнія палявыя работы не церпяць ніякага замаруджвання. Народ* ныя прыказкі падкрэсліваюць, што прапушчаны дзень часта можа вельмі шкодна адбіцца на ўраджаі. 342. Вясной большае дзень, меншае ноч—даводзіцца меней спаць: гэтага вымагае работа на полі. 344. Тут у пераносным сэнсе: пра плен, вынікі можиа гаварыць тольKi иасля заканчэння працы, а не ў самым пачатку яе. 348. Вясной пасля галоднай зімы сялянская скаціна была худой, a ўвосень каровы пачыналі даваць мала малака. А яшчэ пра тое, што за зіму з'елі мяса, саланіну. 349. С у х а я — тут нішчымная, поеная (пар. сухі хлеб, сухама). 365. Гл. заўв. 325. 366—370. Надвор'е ў сакавіку яшчэ не трывалае, нямала выпадае халодных i нават марозных дзён. 370. Д а г а ю — на могілкі. 372. Маецца на ўвазе азіміна, якая рана, у сакавіку, вызвалілася ад снежнага покрыва, i таму ей пагражаюць яшчэ маразы, што можа пашкодзіць будучаму ўраджаю. 373. Пераважна пра надвор'е, якое ў сакавіку бывае вельмі няўстойлівым, «перамешаным», «як у гарцу». 374—380. Прыкметы-прагнозы як вынік нагляданняў. А. Шкляр адзначае: «Сухі сакавік не шкодзіць сельскай гаспадарцы; важна, каб ападкі выпадалі ў наступныя вясеннія месяцы» (Шкляр, 81). 378. С а к а в ё ц — адна з старадаўніх народных назваў месяца сакавіка. 381—387. Прыказкі пра красавік вылучаюць найбольш істотныя ўласцівасці гэтага месяца (падсыханне i праграванне глебы), яго значэнне для сельскай гаспадаркі i будучага ўраджаю. Некаторыя з ix — прыкметыпрагнозы. 387. A ў б а р ы б е л ы — яшчэ снег ляжыць. 388. Май — найбольш адказны перыяд веснавых работ, якія патрабуюць асаблівага напружання i руплівасці. Т р а в е н ь — старажытнаруская назва месяца мая. 389. У маі здараюцца яшчэ халады. 392—398. Дажджы ў маі спрыяюць ураджаю жыта, ранніх яравых i льну (Шкляр, 135). 402—403. Вясна была самай галоднай парой для селяніна. Але ў маі з'яўляліся першыя ядомыя травы — шнітка, шчаўе i інш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі, зяўляліся, надворе, надворем, надворі
37 👁
 ◀  / 560  ▶