вей — у маі. Ластаўка спявае на світанні, а салавей — увечары. Магчыма, мае і пераносны сэнс. 230. З гэтай пары салавей перастае спяваць. 231. Кажуць пра чалавека, які многа гаворыць, а мала робіць. 234. Пра двудушнага і хцівага чалавека. 236. Пра напышлівага чалавека. 241. Дрозд — птушка, якая вельмі грунтоўна і дасканала будуе сваё гняздо. У пераносным сэнсе — пра чалавека, які дбае пра сябе і мала спагадае іншым. 244, 245. Плісіца — пліска (Motacilla, рус. трясогузка), птушка з атраду вераб'іных, але ў параўнанні са звычайным вераб'ём прыгажэйшая, апярэнне яе больш яркае (белае, шэрае і чорнае). Сэнс прыказкі ў тым, што ў багатага ўсяго болей, чым у беднага. 246. На першы погляд лёгкая справа, але выканаць яе вельмі цяжка. 247. Гаворыцца чалавеку, які любіць завельмі хваліцца, перабольшваць, часам і прыманіць. 248, 249. Апрача трапнага прыкметнага назірання над жыццём пчол у прыказках ёсць і пераносны сэнс: так гавораць пра пераборлівага чалавека. 253. Пра вечнасць жыцця, прыроды. 254—269. Прыказкі характарызуюць значэнне лесу ў гаспадарцы беларускага селяніна. Лес даваў яму будаўнічы матэрыял, дровы, лыка, зверыну, ягады, грыбы, арэхі, дзічкі, мёд і інш. 262. І лес, і вада аднолькава патрэбны чалавеку, яго гаспадарцы. У той жа час яны аднолькава і небяспечны. 263. Тут, магчыма, табу як водгук вельмі даўніх уяўленняў аб лесе, які месціць у сабе шмат таямнічага, нязведанага і небяспечнага. Гл. таксама 264. 267. Пра чалавека ў стане адчаю, роспачы і бездапаможнасці. 270. Часцей сустракаецца ў выглядзе загадкі на хвою. Тут пра чалавека, які не змяняе свайго характару або выгляду, заўсёды аднолькавы. 271. Прыкмета на надвор'е: калі ў час набухання пупышак на дрэвах холадна, ды пры цвіценні будзе яшчэ халадней. Дрыжацьме — старадаўняя форма будучага часу: будзе дрыжаць. 272. Калі на дрэвах ёсць лісце, позна сеяць. Траяк — манета ў тры капейкі. 277—278. Прымаўкі могуць быць адрасаваны фанабэрліваму чалавеку. 287. Пераважна пра бацькоў і патомства. Поры году. Час. Народны каляндар 290. «Пакуль ліст на дрэвах — зіма не стане. На ранні снег падае лісце і прабівае ў ім дзіркі» (тлумач. інфарматара). 296. М. . .
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
107 👁