С и р ы т н a — падрад, не выбіраючы. У Федароўскага памылкова запрытна (выявіў I. Саламевіч). 159. Відаць, звязана з нейкай прыкметай-назіраннем або павер'ем. Але тут у пераносным сэнсе. 171. Тут праявілася даўняе табуістычнае иавере ў тое, што варта вымавіць імя небяспечнага звера, як ён можа адразу з'явіцца. 174, 175. Абедзве прыказкі пра чалавека, якому пашчасціла (прыкметы). 176. Гавораць пра старога, спрактыкаванага чалавека. 179—181. У параўнанні з вялікай колькасцю прыказак i прымавак пра воўка, шкодныя i небяспечныя паводзіны якога перанесены на адмоўныя якасці ліхога чалавека, прыказак пра мядзведзя зусім мала. Тлумачыцца гэта непамерна большай шкодай, якую воўк прыносіў гаспадарцы селяніна. Што датычыць мядзведзя, дык прыказкі, таксама як i казкі пра мядзведзя, падкрэсліваюць у першую чаргу яго сілу i нязграбнасць. Гэтыя яго ўласцівасці прыказка таксама алегарычна пераносіць на людзей. 181. А р х і м а н д р ы ц — архімандрыт, вышэйшы духоўны чын у манахаў. 182. Пра хціўнага чалавека. 184. К у ц ы — бясхвосты, тут: сабака-дварняк. 185—192. Усе прыказкі пра гадаў у пераносным сэнсе маюць на ўвазе пераважна благога, шкадлівага чалавека. 196. У час веснавога нерасту жывёлу выпускаюць на траву. 203. Не ўсе людзі аднолькава здольъыя да той або іншай справы. 206. Прылёт гракоў — эдзнака надыходу вясны i веснавых работ. 207. Прыказка з катэгорыі прыкмет; у ей зафіксавана паслядоўнасць прылёту птушак у адпаведнасці з праявамі веснавога абуджэння прыроды. 208. Адлёт жураўлёў азначае канец лета, цяпла. 211. Бусел, паводле даўніх народных вераванняў беларусаў, лічыўся птушкай свяшчэннай. Згодна з легендай, ён некалі быў чалавекам, але за непаслушэнства бог ператварыў яго ў бусла (Шейн, II, 350—352). Той хаце, на якой або паблізу якой бусел ладзіць свае гняздо, ё.ч нібы прыносіць шчасце. 212. Вынікае з характеру i спосабу харчавання бусла. У пераносным сэнсе гаворыцца пра чалавека, які ў сваёй дзейнасці глядзіць далека ўперад, шукаючы для сябе карысці. 214. Варона садзіцца на балота, калі з'явіліся купіны. Гэта значыць, што падсохла зямля i можна пачынаць веснавыя работы. 215—219. У пераносным сэнсе гаворыцца пра чалавека хцівага, прагнага. 224—225. Паводле даўняга павер'я, сарока прадракае гасцей. Пар. рус. дзіцячую забаўлянку: Сорока-белобока на пороге скакала, гостей поджидала... (Даль, 948). 226. Н а г о л а е д з е р а в а—ранняй вясной, калі дрэвы яшчэ без лісця. 227. Адзначана збіральнікам як прыгаворка пры пачутым кукаванні (відаць, першым). Зязюля належыць да птушак-аракулаў, вешчуноў, што прадракаюць будучыню, часцей смутак. Прыведзены тэкст мог служыць пэўнай формулай-замовай, якую вымаўляла дзяўчына пры першым, раннім кукаванні, каб засцерагчы сябе ад згубнай сілы прадракання зязюлі. 229. Нагляданне над жыццём птушак. Маецца на ўвазе пачатак i канец вясиы: ластаўка прылятае адной з першых у канцы сакавіка, сала
Дадатковыя словы
зявіліся, зявіцца, паверем, паверя
33 👁