Нагляданні за з'явамі прыроды. У той жа час маюць пераносны сэнс: страшная гразьба часта праходзіць безвынікова. Змяшчаюць i іншы пераносны сэнс. 41. Звязана з даўнімі вераваннямі: перуном, як стралой, бог забівае «нячыстую сілу\ Каменныя прылады старажытнага чалавека, якія знаходзілі ў зямлі, называлі «перуновымі стрэламі», 42. Н а г о л а — на голую зямлю, яшчэ не пакрытую травой. 59—61. Прыказкі-прыкметы гаспадарчага характару. 75. Часта на каляды (канец снежня) i Новы год прыпадаюць моцныя маразы. Пар. рус. «рождественские» або «крещенские морозы». 84. 3 надыходам маразоў i ўсталяваннем саннай дарогі аблягчаецца вываз вялікіх цяжараў — бярвення, дроў з лесу, сена з балот i ійш. 86. Звязана з павер'ем, якое было пашырана таксама сярод рыбакоў i нават маракоў: дастаткова пералічыць сорак знаёмых лысых людзей, i бура сціхне. У некаторых беларускіх вёсках (на Мядзельшчыне, у Докшыцкім р. i інш.) у мароз (на каляды) збіраліся дзяўчаты i па імю называлі сорак лысых, каб «мароз ляснуў» (пазедаміла Л. А. Малаш). 97. Прыказка пра таго, хто «бескарысна працуе над немагчымым» (тлумач. збіральніка). 98. П р а л у б к а — проламка. Л у б к а — каробка з лубу. 99. Ускосны сэнс: да добрага, чыстага цягнуцца многія. 101. Адказ на чые-небудзь кпіны, насмешкі. 103. Апрача прамога сэнсу, гэтыя прыказкі маюць на ўвазе існаванне неадольнай сілы, якую чалавеку цяжка перамагчы. Насовіч укладае тут класавы змест: «Ыастаўленне не супраціўляцца сіле ўлады» (Hoc, 141). 113—133. Прыказкі, якія падкрэсліваюць небяспеку агню. Значная кслькасць такіх прыказак у беларускім матэрыяле тлумачыцца жыццёвымі йрычынамі. Частыя пажары ў беларускай вёсцы з яе драўлянымі будынкамі i скучанасцю былі сапраўдным бічом для селяніна, яны прыносілі незлічоныя страты яго гаспадарцы i маёмасці. Гэта знайшло адлюстраванне нават у айканіміі — назвах населеных пунктаў (Гарэлае, Пагарэльцы, Пагарэлка, Негарэлае i г. д.). Аднак многія прыказкі мелі i пераносны сэнс i служылі павучаннямі ў розных жыццёвых сітуацыях. 122. Вынікае з даўняга культу агню, з павер'я, што агонь нельга зневажаць (пляваць на агонь i г. д.). У к в е л і ш, ад у к в я л і ц ь — угнявіць, раздражніць. Слова гэта i зараз яшчэ вядома на Мядзельшчыне, Вілейшчыне, Слонімшчыне i ў некаторых іншых заходніх раёнах Беларусь 124. Заклікае да асцярожнасці ў небяспечных справах. Пар. рус: От искры сыр-бор загорается (Даль, 667). 134—252. Прыказкі i прымаўкі шматлікай групы пра жывёл часта змяшчаюць у сабе пераносны сэнс: пад уласцівасцямі жывёлы найчасцей разумеюць пэўныя паводзіны i рысы характару чалавека. Такі прыём (алегорыя) мае даўнія традыцыі ў розных жанрах фальклору, асабліва ў казках пра жывёл. Уласцівы ён у значнай ступені i беларускім прыказкам. 137, 138. Часам гавораць пра тое, што ад віннага добра хоць частку доўгу звярнуць. 145. У пераносным сэнсе—не здзівіш чалавека звыклымі для яго а-бставінамі. 146. Мае той самы сэнс, што i 148-я прыказка. Федароўскі тлумачыць крыху інакш: «Не выводзь мяне з цярпення, не цягні за язык
Дадатковыя словы
зявамі, паверем, паверя
28 👁