Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Іншыя скарачэнні А І М Э Ф — Архіў Інстытута маетагуб.— губерня цтвазнаўства, этнаграфіі i фальзап.— запісаў (запісала) клору А Н БССР заўв.— заўвага б.— былы л.— ліст бел.— беларускі п.— павет вар.— варыянт пар.— параўнайце вобл.— вобласуь спр.— справа вол.— воласць студ.— студэнт воп.— вопіс сш.— сшытак гл.— глядзіце ф.— фонд ПРЫРОДА, ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕИНАСЦЬ, ПРАЦА Прырода, яе стыхіі i з'явы. Жывёльны i раслінны свет 1—3. У гэтых прыказках дадзена народная ацэнка зямлі як асновы існавання i дабрабыту селяніна. «Зямля — маці», «маці-зямля», «маці сыра зямля» — звычайныя i пастаянныя эпітэты ў фальклоры ўсходніх славян. Часта гучаць як павучанне для моладзі. 6—10. Зямля сялянскіх надзелаў у сваёй болынасці, як у часы прыгону, так i пасля скасавання яго, была благой, малаўрадлівай. Уся лепшая зямля, аб якой селянін мог толькі марыць, засталася ў руках паноў. Аб якасці глебы сялянскіх палеткаў i мары аб добрай зямлі i складзены гэтыя прыказкі i прымаўкі. 10. К а с ц я ц ь — паскудзяць. К а с ц i ц ь — брудзіць, пэцкаць, выпаражняцца (Нос, Слов., 331). Другое тлумач.: псаваць без патрэбы ( 3 нар. ел.. 125, Мсцісл.). 11, 12. Народныя прыкметы-назіранні над з'явамі прыроды. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра час канчатковага ачышчэння зямлі ад снегу i яе прагравання пасля першай навальніцы. 15. 3 народнай касмаганічнай легенды пра паходжанне балот. Па даўніх перакананнях-павер'ях усё ліхое на зямлі народжана чортам. Гл.: Богдан., 131—132. К а р х а в е н н е — харкавінне, выхарканая макрота. 16. Б а л а ц ю к відаць, «гаспадар» балота, чорт (з нар. дэманалогіі). 17. 3 усходам сонца звычайна пачынаўся працоўны дзень селяніна. Большасць прыказак i прымавак пра сонца таму ў той або іншай ступені звязана з еялянскай працай i яе пленам. 22. Ш п а р а — шчыліна. 27. Тут табу паказваць на сонца пальцам. Відаць, адзін з перажыткаў даўняга культу сонца. Пазней пачала ўжывацца i ў пераносным сэнсе: не пярэч вялікім валадарам, высокаму начальству, бо гэта можа наклікаць бяду. Ідэалогія класавага грамадства. 29. 3 народнай метэаралогіі прыказка-прыкмета пра надвор'е (гл. таксама 31, 39, 40, 42—44 i інш.). 30. Тлумачэнне Насовіча: «Гавораць жартам пра таго, хто, захапіўшыся шчаслівымі абставінамі, не прыслухоўваецца да карысных парад i прапаноў» (Нос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявамі, зявы, надворе, паверях
12 👁
 ◀  / 560  ▶