310. Вяроўкай рэжа — дакладна адмервае, г. зн. скупы.
316. Крупеннік — той, хто харчуецца крупеняй, скнара. Так сяляне звалі шляхту (Нос., Слов., 254). Не відаўся — відаць, памылкова; трэба — навідаўся.
350. Згодзім — тут: аддадзім.
351. Альбрэстава, Альбярстоў — трэба меркаваць. Альбрэхтава ў Расонскім р. Віцебскай вобл., дзе некалі быў езуіцкі манастыр, у якім асабліва жорстка абыходзіліся з прыгоннымі сялянамі.
353. Кашок — кош, сплецены з лазы кузаў, скрыня па возе для перавозкі гародніны, бульбы.
354—356. Пра сваволле паноў у адносінах да жанчын, сваіх падданых.
357. Ванчосы — дубовыя брусы, якія вывозіліся ў Рыгу для будавання караблёў.
365. Казна — тут: грошы.
397. Грыцкі, Грыневічы, Грыцэвічы — відаць, назвы панскіх вёсак.
406, 407. Бабровыя ўгоддзі і гоны былі ўласнасцю пана-прыгонніка. За забойства бабра селяніна сурова каралі.
411. Прыгана — прычына, шкода, загана.
412. Уцечкі — уцёкі.
419. На асенняга Юр'я (26 лістапада) дазвалялася прыгоннаму селяніну пераходзіць ад аднаго пана да другога. Калі гэты парадак быў скасаваны, і з'явілася прымаўка.
420—446. Прыказкі, якія ўзніклі пасля скасавання прыгону. У іх сяляне па-свойму ацэньвалі значэнне і вынікі рэформы 1861 г.
420. Падданьства — прыгон.
427. Рокі — тут: часы.
430. Бяспаншчына — становішча пасля скасавання паншчыны.
441. Непрымушана — без прымусу.
447—479. Прыказкі і прымаўкі пра селяніна, пра ўсведамленне «мужыком» сваёй чалавечай годнасці, сілы, праўды, розуму, супрацьстаўленне сябе пану.
456—458. Панскі розум, панская мудрасць — тут: адукаванасць.
468. Аплаткі — просвіры (ад. грэч. prosphora — прынашэнне), спецыяльнае круглае пячэнне, якое ўжываецца ў царкоўным богаслужэнні.
480—490. Прыказкі і прымаўкі, частка якіх магла ўзнікнуць у чужым, не сялянскім асяроддзі (сярод шляхты, панства, местачковага люду). Насуперак прыведзеным вышэй прыказкам гэтыя з пэўнай пагардай ставяцца да простага селяніна.
484а. Шэсьдзённік — шэсцьдзённік, г. зн. прыгонны селянін, які рабіў на пана шэсць дзён на тыдзень, а толькі ў нядзелю на сябе.
486. Капа — грашовая адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім, роўная 60 грошам. У народным быце капа наогул лік па 60 адзінак.
Поп. Ксёндз. Царкоўныя служкі
515. Боб — тут: плата.
519. Палатна свой — сувой, скрутак.
532. Гадуе — тут: корміць.
534. Трэбнік — царкоўная кніга, па якой свяшчэннік творыць абрады.
86 👁