Кароль, цар. Паны, падпанкі, шляхта. Прыгон, мужыкі 102. Такую прыказку выкарыстаў У. І. Ленін у артыкуле «Унутранні агляд» (1901). Там ён пісаў «пра бясчынствы ніжэйшай паліцыі, якая занадта цвёрда помніць, што да бога высока, да цара далёка» (В. И. Ленин. Полн. собр. соч., т. 5, стар. 337). Трэба меркаваць, што прыказкі пра караля ўзніклі раней, яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай, а пра цара — пазней, пасля ўз'яднання Беларусі з Расіяй (1772—1795 гг.). Кроль, круль — паланізаванае кароль. 105. Наскапец — на пахаванне. 110. Любуе — любіць. 111. На прожку — на парожку. 121. Ад брэгу да брэгу — ад берага да берага, тут: «ад можа да можа» (ад мора да мора) — пра імкненне польскіх магнатаў адрадзіць Рэч Паспалітую ў даўніх захопніцкіх межах 1772 г.: ад Балтыйскага да Чорнага мораў. 128, 132. Гл. таксама 503, 575 (пра папа). 139. Пані Стоцкая — памешчыца на Беларусі першай палавіны XIX ст., якая пакінула па сабе ліхую памяць сваімі дзікімі катаваннямі прыгонных сялянак. Імя гэтай беларускай Салтычыхі зрабілася назоўным для любой лютай, бязлітаснай пані. Гл.: Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі, т. II. Мінск, 1940, стар. 191—198. 144. Нігдачкі — ніколі (памянш. ад польск. nigdy). 151. Гл. таксама 102. 167. Відаць, водгук на паўстанне 1863 года. 177. Крам — куплёная, не саматканая тканіна. 178. Разбярэцца — тут: распранецца. 180. Гл. 604 (пра папа). 185. Маецца на ўвазе карыстанне насоўкай, насавой хустачкай. Могуць быць і падобныя загадкі. 188. Будан — тут: панскі дом, палац. 189. Хатомка — торба. 204. Прымаўка паходзіць ад вядомай казкі. Гл.: Шейн, стар. 213—217. 209а. Тучыць — сыціць. 229. Асміна — даўняя мера сыпкіх рэчываў, роўная 3 пудам 10 фунтам. 245. Шымша — асабовае мужч. імя (яўр.). Маецца на ўвазе, відаць, карчмар. 265. Стопасечны — тут, відаць, багаты, што мае сто пасек. 267. Насмешка, параўнанне з сабакам. 269. Асовы — асінавы. 292. Ахмістрыня — аканомка ў панскім доме, якая загадвала кухняй і выдаткаваннем прадуктаў. 297. Садомію рабіць — тут: грашыць. 303. Ціву н — асоба з панскай адміністрацыі на вёсцы, распарадчык гаспадаркі панскага маёнтка. 305—320. Пераважная большасць прыказак і прымавак пра шляхту насмешлівага характару. Асабліва яны кпяць са знешняй напышлівасці і фанабэрыстасці шляхты, з яе імкнення адметнай адзежай і манерамі вызначыць сябе ад «мужыкоў». 309а. Свінух — свінушнік, свіны хлеў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁