1154. Вата — тут: цёплае зімовае адзенне на ваце, якое супрацьпастаўляецца кажуху.
1164. Шаткі — тут: слаба грэюць.
Транспартныя сродкі і шляхі зносін.
У дарозе
1171. Спраўны гаспадар павінен усё прадугледзець.
1179, 1180. Звычайна гаворыцца ў адказ на пануканне.
1184. Тлумач. збіральніка: насмешлівае адмаўленне няслушных прычын ці доказаў (Нос., 95).
1185. Пра няўдачы.
1187—1227. Пра значэнне і стан дарог, пра даўнейшы дарожны быт.
1209—1212. Прыкметы-паверʼі. Другая прыказка звязана з даўнім паверʼем пра шчаслівыя і нешчаслівыя дні. Сярод апошніх асноўнае месца займаў панядзелак.
1222. Ужываецца і ў іншым сэнсе (напр., пра сватоў).
1228—1241. Лепш больш дальняя дарога, ды верная, чым карацейшая, але няторная, а то і небяспечная, дзе можна заблудзіцца або загрузнуць у балоце.
1229—1231. Нацяханькі, абʼездкамі — напрасцяк.
1235. Хто прасцікуе, прастуе, прамуе, напрасцень — гл. папяр. заўв.
1236. Заўв. Федароўскага: Таму адпачывае на ўласнай падушцы, што не шукаў новай простай дарогі.
1243. Зіраць — відаць.
1244—1248. Пытаючыся, хутчэй даведаешся і ў дарозе не будзеш блудзіць.
1250—1261. Пра вазака, пераважна асуджальныя або насмешлівыя.
1259. Лычаная, лычная, лышняя — з лыка.
1260. У каго пугі няма — «значыць няма скаціны, няма гаспадаркі, няма чаго выганяць, значыць шчасце не смяецца чалавеку» (Янк. М., 22).
1261—1271. Ужываецца шырока і ў пераносным сэнсе.
1277. Аднаму, без спадарожнікаў, дарога здаецца даўжэйшай.
1305. Віціна — вялікая лодка для перавозкі грузаў.
ГРАМАДСКАЕ ЖЫЦЦЕ
Радзіма. Чужына
10. Паводле даўніх народных вераванняў, пупавіна закопвалася блізка каля дому, у якім нарадзіўся чалавек.
17. Спратка — прытулак.
21. Дамоўка — родны дом, свая хата.
31. Шмараваць — тут: брудзіць.
47. Вочы па кулаку — распухлі ад плачу.
49. Чужбіна — можа азначаць таксама: чужое, чужая маёмасць.
67. Худабіна — худоба, скаціна.
87 👁