Старонка 544
◀ / 560 ▶
Адзенне, абутак, упрыгожанні 1030. Вэдлуг — па, паводле (польск. według). 1037—1085. Пра недахоп адзення. Змяшчаюць незласлівую насмешку са сваёй уласнай галечы, латанай адзежы, падранага абутку. Частка прыказак ужываецца ў пераносным сэнсе. 1043. Кубел — кадушка з клёпак і з векам, у якой захоўвалі адзенне, сала. 1044. Сапуха — сажа (Сцяшк., 438). 1060. Заўв. збіральніка: «Па лыкаваму абутку (лапцях) не мяркуй пра чалавека і яго розум» (Нос., 74). 1063. Пас — раменны пояс. 1066. Заўв. Федароўскага: «Касцёл руйнуе, а званіцу будуе». Але гэта можна лічыць толькі адным з выпадкаў выкарыстання прыказкі ва ўскосным сэнсе. 1067б. Гавеча — з аўчыны. 1076. Пуцнёю — путам, вяроўкай. 1080—1082. Можна тлумачыць і як асуджэнне неахайнасці. 1083. Свёнткі — святы (польск. świątki); пёнткі — пятніцы (польск. piątki). 1087. Годнае — тут: ніводнай. 1093—1101. Пра традыцыйную цёплую зімовую адзежу беларускага селяніна — кажух з аўчыны і сярмягу саматканага грубага сукна. 1102—1105. Усе яны маюць пераносны сэнс: свае інтарэсы, свая радня — у першую чаргу. 1106—1109. Праз разважанні пра адзежу тут праяўляецца высокая чалавечая годнасць. 1109. Шаты — багатае, пышнае адзенне з дарагіх заморскіх тканін і аздоб. 1112. Насоў — верхняе адзенне з саматканага палатна. Быў пашыраны найбольш на поўначы Мінскай і ў Віцебскай губ. 1113. Бурнос — від верхняга адзення, накшталт плашча. Адзявалі на кажух, каб зберагчы яго. «Даўней бурнос накладалі на кажух» (Сцяшк., 63, Лід.). 1116. Стан — у крої кашулі або іншага верхняга адзення асноўная яе частка без рукавоў. 1119—1131. Адзенне, хоць і саматканае, дорага абыходзілася селяніну. Адзення неставала. Гэта і нарадзіла прыказкі, якія вучылі беражлівасці ў адзенні. 1122. Пасканінка — гл. заўв. 626; аллянінка — адзенне з ільнянога палатна. 1126. Сак — кароткая жаночая куртка-пальто (фр. sac); шыўся часцей з плюшу ці аксаміту. 1133. Жарт з таго, хто загневаўся. Красная шапка — адзнака салдата. Пар.: Даль, 250: отдали под красную шапку (забралі ў рэкруты). 1143. Аздобы часам даражэй за самую рэч. Апуха — абшыванне футрам. 1144—1157. Прыказкі выяўляюць маёмасныя адрозненні ў адзенні, насмяхаюцца з шляхты, якая любіла вызначыць сябе асобай вопраткай і галаўным уборам. 1153. Чухляваць — чысціць, наводзіць бляск.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 560 ▶