295—314. Зусім іншага зместу прыказкі і прымаўкі пра ката. У параўнанні з сабакам, у ката, які жыве ў хаце, у цяпле, «жытка не аднака». Прыказкі знаходзяць і тут аналогіі ў паводзінах і характары чалавека. 304. Нагадвае загадку. 308, 309. Збройная, збродлівая — шкадлівая. Хата. Хатняе абсталяванне і начынне 315—323. Замілаванне сваім уласным жыллём, адной з першых неабходных умоў існавання чалавека, якое выражана ў прыказках, амаль пазбаўлена ўскоснага сэнсу. 325—337. Няма горай бяды, як не мець сваёй хаты. А такіх бяздомных, што туляліся па чужых кутках, у старой беларускай вёсцы было нямала. Вось пра гэта і складзена многа прыказак і прымавак. 327. Прытон — прытулак. Даль, Слов., 519: Прытон (ад прыткнуцца або прытнуцца), прыстанішча, прыбежышча, прытулак, сховішча, прыстань. 329. Лом — тут: ламачча, г. зн. няма дома. 337. Шчурка — мышка. 346. Трохсценка — трысцен, сенцы, прыбудаваныя да хаты. 347—360. Пра халодную і наогул благую хату — цесную, цёмную, з дзіравай страхой і г. д. 356. Падруб — ніжні вянок зрубу, наруб — насечка, але тут, відаць, верхні вянок. 358. Пахно — смурод. 360. Пра начлег пад адкрытым небам (Добр., Смол., 114). 363—388. Пра печ і цяпло ў хаце. Печ — важнейшы элемент інтэр'ера старой сялянскай хаты. Функцыі яе былі вельмі важнымі: печ служыла для абагравання жылля, выпякання хлеба, гатавання ежы для сям'і і корму для жывёлы; чарэнь з'яўляўся яшчэ спальным месцам; на ім таксама сушылі збожжа, ягады і г. д. Апрача ўсяго печ па даўніх пераканпаннях была святым месцам у хаце («Сказаў бы, ды печ у хаце»), месцам жыхарства дамавіка, пры ёй выконваліся розныя абрады. Таму ў прыказках печы аддадзена значная ўвага. 385. Куравая хатка — курная, чорная хата, без коміна. 389—390. У няхітрым абсталяванні старой сялянскай хаты важную ролю адыгрывалі і лавы. Але тут пераносны сэнс: там ён знаходзіцца ўвесь час, «днюе і начуе». 394. Завала — тут: хлам, сгарызна, тое, што ўжо не патрэбна. 401—418. Прыказкі пра хатнія прылады, начынне і посуд часта змяшчаюць асацыятыўны змест. 410. Кармачык — кішэнны ножык. 411. Прыкмета-паверʼе. 419—429. Прыказкі і прымаўкі пра санітарна-гігіенічны стан старой сялянскай хаты. Многія з пераносным сэнсам. 419. Руда — гразь. (У суседа ў хаце столькі руды, што ўвайсці страшна. Бяльк., 391). 421. Перавяршыла — перасіліла, адолела. 423—425, 429. Гавораць пра гаспадыню, што не мяце хату. 426. Прыкмета-забабоны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁