1629. У свіныя галасы — позна. Як кормяць свінні, то яны тады толькі пачынаюць вішчаць, пазней у параўнанні з іншай свойскай жывёлай. Гл. таксама заўв. 1008. 1648. Зацінь — удар тапаром па дрэву, бервяну. Маецца на ўвазе першы «зацінь», пачатак. 1670. Шабас — субота (яўр.), тут: адпачынак. 1687. Пашыраны традыцыйны выраз многіх чарадзейных казак, які зрабіўся прыказкай. 1692. Федароўскі чамусьці лічыць, што гэта пра зладзейства. 1702. Бордза — хутка. МАТЭРЫЯЛЬНЫ БЫТ Гаспадарлівасць. Сялянская сядзіба 11а. Не хацае — не хоча, не старэецца. 12. Гаспадарка патрабуе безупынных клопатаў, дбайнасці. Амбарас (польск. ambaras) — клопаты, турботы ў гаспадарцы, лішняя работа (Бяльк., 52). 17—24. Недагляд у гаспадарцы прыводзіць да страт, недабору. Ворак (польск. worek) — мех, мяшок. 33. Крыха — крошка; горба — гурба, многа. 51. Кара — тут: скарынка. 53—63. Пра гаспадарлівую беражлівасць. Да назапашвання «на чорны дзень» селяніна вымушала неабходнасць — часты недарод, нястача, няўпэўненасць у будучыні. 64—66. Пра гаспадарлівую руплівасць. Маюць і класавы сэнс. 76. Падвор'е — гаспадарка, двор, сядзіба. 83—87. Гавораць да таго, хто спяшаецца дадому. 93—105. Незласлівая насмешка са сваёй жа беднасці. 93. Вашэць — форма звароту: ваша мосць (ваша міласць), ягомасць. Была характэрна больш для шляхецкага асяроддзя, таму ў сялян такі зварот набываў іранічнае адценне. 98, 99, 105, 106. Клетка — тут: клець. 108. Пра чалавека бяздзейнага. 113. Гудзяць — абгаворваюць. 117—130. Пра значэнне скаціны ў сялянскай гаспадарцы. Адначасова падкрэсліваюцца і тыя вялікія клопаты, якія звязаны з утрыманнем жывёлы, і той непазбежны «ўпадак», г. зн. страты, выдаткі, якія яна часта прыносіць селяніну (кармы, падзеж і г. д.). Упады — клопаты (Бяльк., 460). 120. Прыпадак — тое ж, што ўпадак. 125. Паўціна — манета ў паўрубля (рус. полтинник). 131—147. Пра хатнюю птушку і яе месца ў сялянскай гаспадарцы. Аднак без іншай жывёлы птушка — адзнака беднасці. Большасць прыказак пра хатнюю птушку стасуецца да многіх жыццёвых сітуацый, аналагічных тым, што адзначаны ў прыказках. Напр., 137: гаварылі пра таго, хто жабраваў. 146. Прыкмета-павер'е. 148—155. У параўнанні з іншай свойскай жывёлай каза ў беларускай вёсцы была не вельмі пашырана. Яна лічылася «бядняцкай каровай», была
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁