1323. Мысліві — паляўнічы (польск. myśliwiec).
1341. Бабуры — жабіна ікра.
1357. Кпіны з няўдачлівага паляўнічага: пакуль зайца застрэліць, «вала з'есць», «каня паложыць».
1379—1393. Пра кавальства. Гэта рамяство ў беларускай вёсцы, як падкрэсліваюць прыказкі, было асабліва паважным, бо было вельмі патрэбным селяніну і апрача таго прыносіла кавалю добры прыбытак.
1381. Узімку кавалю даводзіцца асабліва многа падкоўваць коней.
1394—1401. Пра цяслярства і іншыя рамёствы, звязаныя з апрацоўкай дрэва.
1394. Клін і мох дапамагаюць прыганяць бярвенні ў зрубе.
1398. Сітнік — той, хто вырабляе сіты; бёрнік — берднік, той, хто вырабляе бёрды для кроснаў.
1401. У луцце — у лес драць лыка.
1406—1420. Пра даўняе хатняе прадзенне і ткацтва.
1408. Ранняй вясной яшчэ ноч дастаткова доўгая, каб прасці.
1411. Калі не ўправілася напрасці ў зімовыя вечары, даводзіцца гэтым займацца пазней, разам з іншымі пільнымі работамі ў гаспадарцы.
1412. Прыкмета-табу. Не забуляйся — не забаўляйся.
1413. Сарасенка — збіральнік не тлумачыць слова. Магчыма, забытая адзінка вымярэння колькасці лёну.
1414. З-за кроснаў не прайсці па хаце.
1418. Федароўскі бачыць пераносны сэнс прыказкі ў тым, што «благая жонка або няздатны слуга пад умелай рукой гаспадара хутка пачынаюць варушыцца».
1420. Міколіць — святкаваць Міколу; марколіць — маркоціцца; партоліць — шыць.
1422—1438. Пра кравецкае рамяство, якое забяспечвала сям'і бязбеднае існаванне.
1426. Штых — шывок, асобная, найдрабнейшая частка шва.
1431. Кеп — дурань (польск. kiep).
1447—1452. Пра млынарства. Большасць іх з пераносным сэнсам.
1456—1466. Народныя прыказкі ставяць музыку ў адзін рад з паляўнічым і рыбаком — усе яны «не гаспадары».
Праца
1477. За долю — за частку ўраджая, адпрацоўваючы і засяваючы чужое поле (пар.: здольніцтва).
1490а. Гаруе — арэ.
1493. Гуптаць — таптаць, завіхацца, тут: працаваць; хруптаць — хрумстаць, есці.
1497в, г. Каляцы, акуляцы — тут, відаць, вячэра (польск. kolacja).
1571. Букі — другая літара старажытнарускага алфавіта, тут: кніга, грамата, адукацыя.
1572. Нябожа — тут: бядняк.
1573. Занехіваць — пакідаць без нагляду.
1622. Плаца — плата, вынікі.
1628. Г. зн. рана кладзецца спаць, а позна ўстае.
83 👁