1090. У бедных сялян сена было вельмі мала, адсюль такія прыказкі. 1116. Мера, мерня — даўняя адзінка вымярэння сыпучых рэчываў і вадкасцей. 1118. Копка — капа, 60 снапоў. 1122. Па руні яшчэ не падлічыш ураджай. 1124. Падрок — як да года, не ва ўсе гады роўна. 1133, 1134. Урод — ураджай; уродна — урадліва. 1136. Завозна — тут: ёсць што везці ў млын. 1142. Повалач — дробныя адыходы пасля апрацоўкі льну; малыя рэшткі сена пасля стагавання. 1162—1164. Вол, асабліва на Палессі, доўгі час быў амаль адзінай цяглавай сілай і транспартнай жывёлай. 1163. Саламяны вол — вол, кормлены саломай, слабы. Сянны, сеняны конь — конь, кормлены сенам (а не аўсом), таксама худы, слабы. 1167—1224. Вялікая колькасць прыказак і прымавак пра каня вынікае з таго выключна важнага значэння, якое меў конь у сялянскай гаспадарцы беларуса. У значнай іх частцы выяўлена заклапочанасць селяніна аб тым, як пракарміць свайго каня. 1176. Лапаюць — ловяць. 1179. Аўсяныя коні — сытыя, кормленыя аўсом. 1187. Аброк — тут: корм каню. 1197. Сэнс: на корм каню даводзіцца аддаць апошняе. 1206. Па змазе — па сіле, па магчымасці. 1207. Скапрыжаны — капрызны, тут: наравісты. 1208. Зацінліваму — упартаму, наравістаму. 1220. Пераносны сэнс Федароўскі тлумачыць як скаргу на бяду, нядолю, асабліва на людскую няўдзячнасць. Аднак у большай ступені гэта датычыць дзяцей у іх адносінах да старых бацькоў. 1223. Прыказка адлюстроўвае пэўныя адносіны паміж людзьмі ў старой вёсцы. 1224. Прыкмета: будуць рады гасцям. 1226—1232. Прыказкі пра пастухоў і пастухоўства. 1233—1243. Гаспадарчыя прыказкі пра пчалярства на Беларусі. Трэба адзначыць, што не захаваліся прыказкі пра старажытнае бортніцтва. Промыслы і рамёствы 1244. Народ высока ставіцца да кожнага рамяства і ўмельства, падкрэсліваючы іх важнае значэнне ў жыцці. 1252. Тайстра — кайстра, торбачка. 1256. Дзельнік — майстар, умелец. 1282. Тараваты — тут: кемлівы, умелы. 1283. Заўчэсне — загадзя. 1288—1304. Пра важнасць інструмента, прыладдзя, прыстасавання ў кожнай рабоце, асабліва ў рамёствах. 1304. Тыльца — тыльны бок прылады (напр., абух сякеры); більца — востры бок прылады. 1305—1345. Рыбацкія прыказкі. Відавочна, большасць іх узнікла сярод земляробаў, якія лічылі рыбацтва, таксама як і паляванне, заняткам, што не можа забяспечыць сям'ю хлебам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁