В поле две воли (т. е. чья сильнее); Чья сила, того и воля (Даль, 834—835).
885—888. Праца на зямлі адплоціць. Рагач — ручкі ў сасе.
892, 893. З сялянскай агрaноміі, якая раіць сеяць грэчку ў сухі, пагодлівы дзень.
894—922. Вялікая група прыказак, якія вучаць дбайнасці і працавітасці на сялянскай гаспадарцы.
912. Гартай, або артай,— араты; старажытнарус. і бел. слова, якое набыло іншую форму пад уплывам літ. artojas (гл. таксама: З нар. сл., 282).
916. Ніва — поле, добра апрацаванае і падрыхтаванае да сяўбы. «Ніва — не вяліка, ну здаброная; поля многа пасееш, а таво не зародзіць, што ніва» (Добр., Смол., 40).
923—950. З народнай аграноміі. Патрэбнасць угнаення сялянскіх палеткаў асабліва хвалявала беларускага хлебароба. Адсюль і значная колькасць прыказак-павучанняў на гэту тэму.
942. У Федароўскага памылкова «ў гаю».
947. Там жа (в. Тонеж Тураўскага р.) адначасова была запісана казка пра тое, як два селяніны пасеялі жыта. Адзін усё богу маліўся, каб урадзіла поле, а другі гною навазіў на сваё поле. Урэшце, у таго, што маліўся богу, нічога не вырасла, а той, хто добра ўгнаіў сваё поле, сабраў багата хлеба. Адсюль і прыказка.
956—968. Народныя агранамічныя павучанні аб тым, як лепш і калі араць і скародзіць. У першай прыказцы гэтай групы перасцярога: не пераварочваць наверх пясок з-пад ворнага пласта глебы.
Гары — ад гараць, араць поле.
Троіць — ад траіць, араць поле два-тры разы.
969. Крытычнае стаўленне да новаўвядзенняў у сельскай гаспадарцы, якія пачалі з'яўляцца ў канцы XIX — пачатку XX ст.
972—1029. Народныя агранамічныя парады-павучанні пра сяўбу розных культур, яе тэрміны і спосабы.
974. Прочкі, проч — намер жонкі або мужа пакінуць сям'ю і вярнуцца да сваіх бацькоў. З галіны сямейнага звычаёвага права.
985. Семачок — авёс, пассяны на сёмы дзень пасля вялікання, асьмак — на восьмы дзень.
986, 987. Старыя прыкметы. Сход — сход месяца, пасля поўні.
997. У Дабравольскага памылкова «шэсць». Павінна быць сем дзеў (18 мая).
1008. У свіны голас — позна, са спазненнем («Хацела пайсці ў грыбэ, але заспала, устала ў свіныя галасэ». Мяц., 279, Стаўб.).
1035—1092. Прыказкі і прымаўкі пра касьбу ў час, пра касароў і значэнне сена ў гаспадарцы.
1053. З казкі пра дасціпнага парабка (цыгана) і хцівага гаспадара (папа). Вар. казкі: Бел. народ, 26—27.
1061. Лапатняў набіў — касу лапаціў.
1066. Касі сена дугою — едзь пазычаць сена.
1068. Завонька — лагчына; выпрачаш — апаражнеш (бо ў лагчынах сена благое).
1079. На пацяробах — на выцерабленым участку зямлі, на навіне.
1081. Сахар — добрае сена (Добр., Смол., 121).
1087. Палотняе сена — сена з выпалатай травы.
Некаторыя з гэтых прыказак (1059, 1060, 1063 і інш.) маюць пераносны сэнс.
96 👁