вераваннях часта ўяўляліся ў адной асобе. Кузьма-Дзям'ян: ён меў непасрэднае дачыненне да вяселляў, «каваў навечна свадзебку», і, як лічыць М. М. Нікольскі, у хрысціянскую эпоху замяніў старажытнага бога шлюбу (Н. М. Никольский. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности. Минск, 1956, стар. 149). Характэрна, што прыказка называе іх беларусамі — «ліцвінамі».
809. Усе святыя — свята, якое адзначалася 7 лістапада.
810. Пракоп — 22 лістапада.
811, 812. Тут — Юр'я-«халодны». Відаць, пра нястачы селяніна сведчылі гэтыя прыказкі, калі восеньскага Юр'ю (26 лістапада) лічылі пэўным рубяжом, да якога хаця б павінна было ставаць сена і хлеба.
813. Мікола — зімні, 6 снежня.
У гэты час прамярзае зямля і пакрываюцца ільдом рэкі.
815. Андрэй — дзень 30 лістапада. «На Андрэя» дзяўчаты варажылі аб суджаных.
816. Навум — 1 снежня. Тут асэнсавана само імя.
817—819. Варвара — 4 снежня. Маецца на ўвазе, што неўзабаве, пасля зімняга сонцастаяння (21—22 снежня), пачне павялічвацца дзень.
820—822. Гл. заўв. 813.
823—825. Ні да веснавога Міколы, ні да зімняга Міколы яшчэ няма добрай дарогі.
826. На Ганкі, або Ганны — 9 снежня.
827. Марка, Марк — 29 снежня, Варка — Варвара, 4 снежня. Перыяд, калі паступова пачынае большаць дзень, памяншацца ноч.
Магчыма, што Марка тут па катал. календары 25 красавіка н. ст., пасля веснавога раўнадзенства. Тады гэту «парку» можна разумець так, што неўзабаве пасля Варвары ноч толькі пачынае меншаць, а пасля Маркі ноч ужо карацей за дзень і ўсё працягвае карацець, аж да Купалля.
Сельская гаспадарка
831—835. Пра ляда — адну з найбольш ранніх сістэм земляробства, якая была заснавана на цяжкай працы карчавання ўчасткаў лесу і хмызняку з далейшай іх апрацоўкай і засяваннем.
Першыя дзве прымаўкі маюць і пераносны сэнс. Гавораць пра чалавека, што нагараваўся, сербануў гора.
843—859. З народнай аграноміі. Найбольш шкодным пустазеллем на засеяным полі лічыліся званец (Rhinanthus L.), сівец (Nordus L.) і асот (Sonehus L.), якія часта дашчэнту глушылі сялянскія палеткі. Такія ж травы-пустазелле, як мятліца (Argostis L.), лебяда (Chenopodium L.) у неўраджайныя галодныя гады нават не выполваліся, дамешваліся да хлеба. Каткі ж (Trifolium arvense L.) звычайна растуць на папарах, на добрай глебе, дзе густое жыта, і збожжу не шкодзяць. Драсён — пустазелле ў ільне, гарэц льняны (P. linicola).
858. У пераносным сэнсе азначала: ад ліхога, непажаданага, шкадлівага чалавека грамада, калектыў павінны пазбавіцца.
865. Адносна якасці глебы, якая добра родзіць бульбу.
866. Прыказка, узнікшая ў больш позні час.
875—881. Пра адвечнае імкненне селяніна да валодання зямлёй, сваім полем. У класавым грамадстве зямлёй валодае той, у каго сіла. Пар. рус.:
92 👁