757. На Сілу — 30 ліпеня.
758. Базыль — па каталіцкаму календару 6 жніўня (н. ст.).
759. Тут Мацей, відаць,— Мацвей, які прыпадае на 8 жніўня.
760—763. Тут пра т. зв. другі, або вялікі спас (царк. праабражэнне), 6 жніўня. Да гэтага часу звычайна паспяваюць ужо яблыкі, і «на спаса», па старому звычаю, іх асвяшчалі, а да таго есці яблыкі лічылася грахом.
764. З народных нагляданняў: адлёт жураўлёў у вырай.
767—769. Сэнс гэтых прыказак раскрывае тая з іх, у якой гаворыцца, што на «прачыстую» поле ўжо «чыстае», убранае, і хлеб есць.
770, 771. Гл. заўв. 699. У гэты час быў ужо новы хлеб, «поўная дзяжа».
«Спажа» (рус. госпожа), назва свята «прачыстай» (багародзіцы) была пашырана больш у беларусаў-католікаў заходніх раёнаў Беларусі. Пар.: італ. madona — мая пані, франц. nôtre dame — наша пані, а таксама бел. пані-матка.
772, 773. Трэці, або малы спас — 16 жніўня. Набліжаецца халоднае надвор'е.
774—776. Баўтрамей (царк. Варфаламей) — 25 жніўня.
777. Тут Іван (царк. «усекновение главы» хрысціцеля Іаана) — 29 жніўня. Другая народная назва свята — галавасек або галаварэз.
778—784. Багач, або другая малая прачыстая,— 8 верасня. Адно з трох галоўных багародніцкіх свят — «прачыстых», замяніўшых, відаць, даўнія земляробчыя святкаванні. З гэтым, магчыма, звязана і назва свята, «бо ў гэты час у сялян усяго багата» (Шейн, III, 173). Неўзабаве заканчваюцца сяўба азіміны і ворыва зябліва.
Рагач — тут: саха.
785—787. Іван Багуслаў (царк. Іаан Багаслоў) — 26 верасня; Пакроў, або трэцяя прачыстая,— 1 кастрычніка. Пачынаўся восеньскі сезон шлюбаў.
788—796. Усталявалася восень, амаль усе работы на полі скончыліся, скаціна перайшла на стойлавае ўтрыманне ў хлеў.
Усюська пахова — усё пахавае, пакрые снегам.
797, 798. К гэтаму часу ўжо відаць вынікі гадавой працы селяніна.
Латры — гультаі (польск. łotr — нягоднік, машэннік).
799. Гл. заўв. 785.
800. На Пранцішка — па каталіцкаму календару дзень 4 кастрычніка (н. ст.).
801. З метэаралагічных назіранняў.
Сяргей — 10 кастрычніка.
802. Марцін — 21 кастрычніка.
Гагата — гусі. Да гэтага часу гусі ўжо былі дастаткова тлустыя, і іх везлі на базар прадаваць. Тлумач. збіральніка: к святу Марціна смажаць гусей.
803. На казанскую — царк. святкаванне іконы казанскай божай маці, 22 кастрычніка. Прыпадае на сезон шлюбаў.
804, 805. Зміт ра (царк. Дзмітрыя Салунскага) — 26 кастрычніка.
Прыказкі таксама маюць дачыненне да асенняга сезону шлюбаў. Некаторы час дзяўчына яшчэ «хітруе», «перабірае» жаніхоў, якія засылаюць да яе сватоў.
808. Кузьма-Дзям'ян (царк. Космы і Даміана) — 1 лістапада; час, калі ў харчаванні селяніна пераважала гародніна, тым больш, што хутка надыходзіў пост — піліпаўка. Кузьма і Дзям'ян у беларускіх народных
93 👁