Старонка 532
◀ / 560 ▶
696. Пра сваволле, якое, згодна з даўнімі звычаямі, дазвалялася моладзі ў купальскую ноч (здымаць і хаваць вароты, завальваць дзверы ў хату, закрываць комін на страсе і інш.). 697. З даўніх купальскіх павер'яў. 698, 699. Пятроўка — двухтыднёвы пост перад Пятром; спасаўка — двухтыднёвы пост перад «першай прачыстай», або «спажой» (15 жніўня). Да заканчэння спасаўкі ўжо ёсць і новы хлеб, і ўсякая гародніна, і садавіна, таму яна «ласаўка». 700, 701. Да Пятрова дня (29 чэрвеня) заканчвалася пятроўка — пост. Прыказка ужываецца і ў пераносным сэнсе: парада быць цярплівым. 702, 703. Да Пятра рэдка ў каго мелася яшчэ леташняе жыта; новы хлеб пяклі ўжо на Іллю, 20 ліпеня, а найбольш, калі паспявала ярына,— па даўняму народнаму лічэнню часу, «як прышоў спас» (1 жніўня) і «як прышла «гаспажа» (15 жніўня). 705, 706. Пятроўка — другая палавіна чэрвеня, разгар сенакосу. Пасля Пятра на поўдні і захадзе Беларусі пачыналі і жаць. Пётра і Паўла — 29 чэрвеня. 707. Прыказка-прыкмета на добры ўраджай. Параўнанне з хвашчом (Equisetum arvense), пустазеллем,— па яго знешняму пышнаму выгляду. 708. Машок — мошак. 710. Гаварылі, калі Пятро (гл. заўв. 705) прыпадала на посны дзень, у які забаранялася есці малочнае. 711—717. Нагляданні над набліжэннем восені, паступовым ападаннем лісця з дрэў, першыя адзнакі якога заўважаюцца ўжо з канца чэрвеня (Пятрок), затым на Іллю (20 ліпеня), і якое ўзмацняецца і амаль завяршаецца к прачыстым або святкам (15 жніўня, 8 верасня і 1 кастрычніка). 716. Усе святыя — 7 лістапада. 720—722. Кузьма і Дзямян — тут 1 ліпеня. Гл. заўв. 808. 723. Пракоп — 8 ліпеня, наступаюць спякотныя дні. 724—727. Па народных нагляданнях, у гэты час, пасля Іллі, пачынаюцца дажджы. 728, 729. У гэты час з'яўляюцца першыя, ледзь прыкметныя прадвеснікі восені. Гл. папяр. заўв. 731—733. Гл. заўв. 41. 734—737. Другая палавіна ліпеня — разгар жніва. 736. Прыказка паходзіць з валачобнай песні. Гл.: Богдан., 107. 739, 740. Парада прыступіць да баранавання папару «да Ільі». Успленне, або першая прачыстая (царк. успенне),—15 жніўня, час сяўбы азімага жыта. 741—743. Ілля і Барыс (Барыса і Глеба, тут дзень 24 ліпеня) — час, калі ўжо ядуць новы хлеб. 743. Гальяш — той жа Ілля. 744. Ляшкі — барозны, грады. 745. Аспажа — першая прачыстая. Аспожка, або другая прачыстая,—8 верасня. 746. Магдалена — дзень Марыі Магдаліны (22 ліпеня). 748, 751, 752. З прыкмет народнай аграноміі: у гэты час (канец ліпеня) ідзе апрацоўка глебы пад азіміну. Баранíся — ад баранаваць. Ганны, Ганна — 25 ліпеня. 754—756. На Якуба — па каталіцкаму календару дзень 25 ліпеня (н. ст.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 560 ▶