Пра больш ранні час бел. рыбакі казалі: Рыбіна хвастом лёду не прабіла (Сап., 262).
625—630. Благавешчанне (благавешчына, добравешчына, звеставанне) — рэліг. свята (25 сакавіка). Благавешчанне лічылася адным з важнейшых царкоўных свят. У гэты дзень звычай забараняў амаль усе работы, нават пячы хлеб, гатаваць абед, заплятаць косу, сушыць на сонцы ніткі і г. д. У гэты ж дзень пачыналі «гукаць вясну» (Ром., VIII, 142—143).
627. Дух вон — траціць ужо свае сокі, сваю спажыўнасць.
630. Позняе цялё, якое нарадзілася вясной, звычайна не пакідалі на гадоўлю.
631. З народнай метэаралогіі: няўстойлівае надвор'е.
Мікіта — па царк. календару 3 красавіка.
632. Час сяўбы канапель па народнаму календару (Палессе).
Андрэй — 15 красавіка.
633. Два Юр'евы дні; 23 красавіка («галодны») і 26 лістапада («халодны»).
634. Юрый — тут: веснавы; Пятрок — 29 чэрвеня, да зняцця ўраджаю; Ілья — 20 ліпеня, калі ўжо ёсць новы хлеб, прынамсі, у паўднёвай палавіне Беларусі.
636. Юр'я ўшаноўваўся як заступнік свойскай скаціны, асабліва кароў. 23 красавіка на досвітку адбываўся абрадавы выган скаціны «на Юр'еву расу», якой надавалі асаблівую магічную цудадзейную сілу. Паводле даўніх народных вераванняў, Юр'я меў дачыненне да земляробства наогул, ён «адмыкаў» вясну. Не выключана, што хрысціянскі святы Юр'я замяніў язычніцкае славянскае божышча ўрадлівасці Ярылу. Пар. юраўскую песню (Зах., 73):
Падай, Юрыла, ключы і замкі
Адамкнуць красну вясну...
639. Насовіч лічыць, што тут гаворка пра восеньскага Юр'ю (26 лістапада) і зімовага Міколу (6 снежня), калі наладжвалася багатае частаванне, тады як на Івана (Іаана Багаслова, 8 мая) такіх магчымасцей не было.
645. З народных наглядання ў. Ураджай жыта залежыць не толькі ад таго, як яно перазімавала і выглядае ў пачатку вясны, але і ад пазнейшых метэаралагічных умоў.
646. Марка — па каталіцкаму календару 25 красавіка (н. ст.).
647. Вербніца — вербная нядзеля, за тыдзень да вялікадня. Па народнаму гаспадарчаму календару — час падрыхтоўкі селяніна да веснавога ворыва.
648. Чысты чацвер — чацвер апошняга тыдня перад вялікаднем. Ушэсце (вазнясенне) — царк. свята, чацвер на шостым тыдні пасля вялікадня.
652. Алісей — па каталіцк. календару 29 красавіка (н. ст.).
653. Правады — наступны тыдзень пасля вялікадня (рус. проводная неделя). Паводле нар. прыкмет, трэба было пачынаць сяўбу.
654. Раданіца, або радуніца — дзень памінання памёршых, які адзначаўся на могілках у аўторак першага паслявелікоднага тыдня. Перажытак старажытнага культу продкаў.
655. Барыс і Глеб — свята, якое адзначалася 2 мая.
94 👁