509. З падаўжэннем дня і павелічэннем работ па гаспадарцы ўсё меней часу ў сялянкі заставалася для хатняга прадзення і ткання.
512. Гаворыцца пра гарапашніцу, якой для ўсёй работы па гаспадарцы і па дому не хапае дня.
515. Гаворыцца пра таго, хто часта мяняе свае рашэнні.
516. Павучанне берагчы час.
520, 521. Вырашэнне якой-небудзь складанай, важнай справы трэба адкласці да раніцы, «на свежую галаву». Выражае таксама надзею на нешта лепшае. Падобныя прыказкі сустракаюцца часта ў чарадзейных казках.
524. Гл. заўв. 506.
527. Лік часу ў быту старой вёскі. Пар. рус.: «Первые петухи (полночь), вторые (до зари), третьи (заря)» (Даль, 923).
529. Яшчэ рана, няма паўночы, пасля якой «чэрці» разбягаюцца.
530. Доўгую зімнюю ноч сялянка праводзіла за прадзеннем і тканнём.
534. Кароткая ноч.
536. Гаворыцца таму, хто адкладвае заканчэнне якой-небудзь справы, работы на пазнейшы час.
Пятак — пятніца.
537. Таму, хто ў будныя дні мала працаваў, не скончыў пільную работу, давядзецца дарабляць яе ў свята, нядзелю. Магчыма і іншае тлумачэнне: пятніца — пост, а спяваць у пост забаранялася, лічылася грахом, які ў нядзелю трэба было адмольваць.
552. Пра піліпаўскія маразы. Піліпаўка — перадкалядны шасцітыднёвы пост, які пачынаўся назаўтра пасля Піліпавага дня (14 лістапада) *.
553. Пра працяглы, абрыдлівы піліпаўскі пост і чаканне каляд, пасля якіх надыходзіў мясаед.
Куцейка — куцця.
554. На піліпаўку прыпадаюць самыя кароткія дні (зімняе сонцастаянне, 21—22 снежня).
555—560. На Сцяпана (17 снежня), за «тыдзень да каляд», паводле звычаю, фармальна заканчваўся тэрмін службы наёмных парабкаў. Каляды пачыналі і заканчвалі гаспадарчы год, таму ў гэты час і наймалі парабкаў.
563. З народных метэаралагічных прыкмет.
Польскія каляды — каляды, якія спраўляюць католікі па н. ст., з вечара 24 снежня. Свята каляд у праваслаўных адзначаецца пазней, па ст. ст.
573—575. Бытуюць у пераносным сэнсе: адказ на пусты абяцанак.
Каляда — тут тыя прадукты, якія нарыхтаваны да свята каляд (каўбасы, сала і інш.); імі адорвалі таксама парабкаў пры разліку з імі, свяшчэнніка, віншавальнікаў-калядоўшчыкаў.
575. Мае ўскосны сэнс: так кажуць, калі цяжка спагнаць доўг з працэнтамі (Fed., 134).
576, 577. З каляд пачынаюцца клопаты па гаспадарцы на надыходзячы год.
578. Адлік часу ад заканчэння каляд (6 студзеня) да першага абрадавага выгану скаціны (23 красавіка). Гэта якраз і складае «тры разы пяць», г. зн. пятнаццаць тыдняў. Прыказка нагадвае загадку-задачу.
Ляцяць — бягуць.
581. Васілле — Васіллеў дзень (1 студзеня).
* Тут і далей дні праваслаўных рэлігійных свят даюцца па старому стылю.
85 👁