Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Карчмарова вока праз лахманы грыўню ўбачыць. Parian., 25. 2564. Як прышоў у карчму, чорт за кучму. Fed., 137. 2565. Туды едзе, сюды едзе — карчмы не мінае. Янк. М., 26. 2566. Да касцёла дарога крыва, а да карчмы проста. Fed., 140. 2567. У цэркву склізка, у кабак блізка. Добр., Смол., 44. 2568. Як да касцёла, то гразка, а як да карчмы, то хоць па загуменню. Fed., 140, 47. 2569. Чорту царква горш, як богу карчма. Ляцкий, 58. 2570. Званіцу дзярэ, карчму крые. Fed., 361. а) Касцёл дзярэ, карчму крые. Fed., 140. 2571. Зарадзіў касцер, каб хадзілі ў корчму часцей. Дуб., 23. 2572. Карчма розуму чалавека учыць. Fed., 137. 2573. Шынок — клюб дзеравенскі. Ляцкий, 61. 2574. Кабак не ля сабак, а ля ўсіх добрых людзей. Добр., Смол., 43. 2575. Толькі й балю, што ў карчме. Ляцкий, 45. 2576. Сора, Сора, будзем гуляць так, як учора. Нос., 154; Сержп., 45. 2577. Не будзе Гіршы, дак будзе чорт іншы. Мін.-Мал., 1974, 188, Уздз. 2578. На хрысцінах усе кумы, на вяселлі ўсе сваты, а ў карчме усе браты. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 560  ▶