Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Дасі на павер, возьмуць за каўнер. Сержп., 47. 2547. Вер Яўменю, а грошы кладзі ў кішэню. Рапан., 189. 2548. Па абяцанае едуць, як па сваё. Сцяшк., 604, Свісл. 2549. Пазыкі цягнуць за языкі. Ром., Бел., I, 306; Сержп., 126. 2550. Не плюй вясне ў рот, прыдзе другая ў год. Tyszk., 420; Шпил., 186; Нос, Слов., 77. 2551. Стары доўг атрымаў — лічы нашоў. Сержп., 126. 2552. Хапіў чорт за даўні доўг. Дуб., Нар., 37. 2553. Карчмар як камар: дзе сядзе, там i п'е. Ахрым., 15. 2554. Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць. Бел. народ., 135. 2555. Шынок мужыка губіць. Аяцкий, 61. 2556. Узяць паўвядра, астанецца — не бяда. Добр., Смол., 43. 2557. Шынок пры дарозе: цягні, што ў возе. Ляцкий, 61. 2558. Што застанецца, то да карчмы валачэцца. Fed., 350. 2559. Чалавек як чалавек: усё ў шынок часцей пападзеш, чым у царкву. Ляцкий, 57. 2560. Хто карчму мінае, той шчасце зазнае. С. Цярохін, 1974, Пін. 2561. Усё з тэй старонкі, дзе пад гарой карчомка. Ляцкий, 51. 2562. Сора дае, Іван бярэ. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 560  ▶