Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Як сучку прадам, тады грошы аддам. /. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 2529. Заплаціць тагды, як цыган згубіць, а ён найдзе. Pietk., 386. 2530. Як лгаць, то як ксёнжку чытаць, а як плаціць, то як дурань стаіць. Dybów., 184; Дуб., 10; Fed., 171. 2531. Узяў на час да i ў добры час. Нос, 13. 2532. Аддаў зарукі — лічы прапала. Сержп., 126. 2533. Пазычанне на неадданне. Нос, 131; Дуб., 52. 2534. Лепей уміраць, ніж грошы аддаць. Fed., 117. 2535. Як бабе цяжка радзіць, так скупому даўгі плаціць. Крэмнеў. 2536. Будзе хлеб, аддамо хлеб. Fed., 52. 2537. Ліхі хлеб адданы. Сержп., 139. 2538. Прошаным канем гаспадаркі не ўправіш. Fed., 149. 2539. Маю шмат, ды ўсім вінават. Сержп., 127. 2540. Што відно, то й вінно. Ром., Бел., I, 314. 2541. Век доўжан, а плацяжа нет. Ром., Зап., I, 216. 2542. Угавор лепей грошай. Нос, 166. 2543. Слова словам, a распіска вярней. Ляцкий, 42. 2544. Павер босы ходзіць. Нос, Слов., 434; Дуб., 47. 2545. Вера ў пазыку пашла. Нос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
25 👁
 ◀  / 560  ▶