Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
б) Як просяць, так жнуць i косяць, а як выпрасяць — то зелена, то пажата. /96/, Брасл. 13.9.5. в) Як пазычаў, сякеру абяцаў, а потым i тапарышча адэбраў. Сержп.у 127. г) Як пазычае, дык сватухна, сват, a пазычыў, дык i чорт не брат. Сержп., 126. д) Як пазычаць, то вочы, як у сакола, а як аддаваць, то як у савы. Dybów., 184; Fed., 226. Вар.: Добр., Смол., 30. е) Калі пазычаць — вочы салаўіныя, аддаваць — савіныя. Янк. М., 19. 2521. Свістаў, пакуль дастаў, цяпер пасвішча, пакуль зышча. Ром., Мат., 85. а) Я свістаў, пакуль дастаў, а ты свішчы, пакуль зышчы. Fed., 309; 1961, Брасл. 13.9.5. 2522. Калі доўгу з добрым словам не аддасі, на тым свеце не вазьму гарачых угаллеў— i не прасі. Ляцкий, 16. 2523. Лёгкі да пажычкі, цяжкі да аддачы. Fed., 226. 2524. Дай на тры дні, возьмеш злыдні. Нос, 32; Сержп., 126. 2525. Аддам на святы Адам. Ляцкий, 2; Ром., Бел., I, 305; Кра~ піва, 260; Fed., 3. а) Аддам, аддам на святы Адам. Сержп., 66. Вар.: Добр., Смол., 30. б) Я табе аддам на святой Адам. Юрч., 1974, 185. в) Аддам на святыя ніколі. М. Грынолат, 1930, Мінск. г) Аддам на святыя нігды. Мін.-Мал., 1970, 157, Пух. 2526. Заўтракамі свінней не накорміш. A. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 2527. Аддасць тады, як будуць свінне ступою іці з поля. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
16 👁
 ◀  / 560  ▶