Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
У карчме ўсякі роўны. Fed., 137. а) У касцелі i у карчме ўсе роўныя. Fed., 140. б) Касцёл i карчма — дзеля ycix. Fed., 140. в) У карчме i ў бане ўсе роўныя дваране. Нос, 19. 2580. Шынкар п'яніцу любіць, ды дачкі за яго не аддасць. Янк., 66. а) Карчмар п'яніцу любіць, a дачкі замуж не аддасць. Дразд. 2581. У шынкаркі (рандаркі) смаляныя лаўкі. Fed., 302. а) У кабаке смалянэя лаўкі. Добр., Смол., 44. 2582. I мая хата не карчма. Мат., 181, Кап. 2583. Бальшое дзела, што баня згарэла, — кабакі гараць, i то нічога не гавараць. К. Кабашнікаў, 1970, Астр. 8.2.34. 2584. Рандарскае багацтва — крэйда. Дуб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцу
17 👁
 ◀  / 560  ▶