2546. Дасі на павер, возьмуць за каўнер. Сержп., 47.
2547. Вер Яўменю, а грошы кладзі ў кішэню. Рапан., 189.
2548. Па абяцанае едуць, як па сваё. Сцяшк., 604, Свісл.
2549. Пазыкі цягнуць за языкі. Ром., Бел., I, 306; Сержп., 126.
2550. Не плюй вясне ў рот, прыдзе другая ў год. Tyszk., 420; Шпил., 186; Нос., Слов., 77.
2551. Стары доўг атрымаў — лічы нашоў. Сержп., 126.
2552. Хапіў чорт за даўні доўг. Дуб., Нар., 37.
2553. Карчмар як камар: дзе сядзе, там і п'е. Ахрым., 15.
2554. Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць. Бел. народ., 135.
2555. Шынок мужыка губіць. Ляцкий, 61.
2556. Узяць паўвядра, астанецца — не бяда. Добр., Смол., 43.
2557. Шынок пры дарозе: цягні, што ў возе. Ляцкий, 61.
2558. Што застанецца, то да карчмы валачэцца. Fed., 350.
2559. Чалавек як чалавек: усё ў шынок часцей пападзеш, чым у царкву. Ляцкий, 57.
2560. Хто карчму мінае, той шчасце зазнае. С. Цярохін, 1974, Пін.
2561. Усё з тэй старонкі, дзе пад гарой карчомка. Ляцкий, 51.
2562. Сора дае, Іван бярэ. Fed., 285.
84 👁