б) Як просяць, так жнуць і косяць, а як выпрасяць — то зелена, то пажата. 1961, Брасл. 13.9.5.
в) Як пазычаў, сякеру абяцаў, а потым і тапарышча адабраў. Сержп., 127.
г) Як пазычае, дык сватухна, сват, а пазычыў, дык і чорт не брат. Сержп., 126.
д) Як пазычаць, то вочы, як у сакола, а як аддаваць, то як у савы. Dybow., 184; Fed., 226. Вар.: Добр., Смол., 30.
е) Калі пазычаць — вочы салаўіныя, аддаваць — савіныя. Янк. М., 19.
2521. Свістаў, пакуль дастаў, цяпер пасвішча, пакуль зышча. Ром., Мат., 85.
а) Я свістаў, пакуль дастаў, а ты свішчы, пакуль зышчы. Fed., 309; 1961, Брасл. 13.9.5.
2522. Калі доўгу з добрым словам не аддасі, на тым свеце не вазьму гарачых угаллеў — і не прасі. Ляцкий, 16.
2523. Лёгкі да пажычкі, цяжкі да аддачы. Fed., 226.
2524. Дай на тры дні, возьмеш злыдні. Нос., 32; Сержп., 126.
2525. Аддам на святы Адам. Ляцкий, 2; Ром., Бел., I, 305; Krапіва, 260; Fed., 3.
а) Аддам, аддам на святы Адам. Сержп., 66. Вар.: Добр., Смол., 30.
б) Я табе аддам на святой Адам. Юрч., 1974, 185.
в) Аддам на святыя ніколі. М. Грынблат, 1930, Мінск.
г) Аддам на святыя нігды. Мін.-Мал., 1970, 157, Пух.
2526. Заўтракамі свінней не накорміш. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
2527. Аддасць тады, як будуць свінне ступою іці з поля. Fed., 4.
95 👁