2498. Любіш быць узяхам, любі быць і аддахам. Янк. М., 101.
а) Будзь аддаха, будзеш і ўзяха. Мат. ГТ.
б) Любіш браць, любі й аддаць. Мін.-Мал., 1970, 162, Пух.
2499. Хоць парадзі, а даўгі аддай. Сержп., 127.
2500. Круці не круці, мусіш аддаць. Fed., 4.
2501. Прышоў з мехам, не адбудзеш смехам. Ляцкий, 36; Сержп., 36.
2502. Не хачу жартаваць, калі грошы трэ аддаць. Сержп., 8. Вар.: Ляцкий; 28.
2503. Ці лай, ці не лай, а мае аддай. Сержп., 126.
2504. Хоць лай, але потым грошы аддай. Ляцкий, 54.
2505. Хоць ты чорту душу прадай, а мне андай. Fed., 4.
2506. Прынясі мне хоць пад языком. Fed., 250.
2507. Хоць гразь пеляскаць, было б свае сыскаць. Нос., 173; Дуб., 68; Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
2508. Хоць трэсні, а яму дай. Сержп., 24.
а) Хоць рыгні, а давай. Fed., 72.
б) Хоць душою рыгні, а дай. Fed., 72.
2509. У аднаго ўзяў, другому даў. Fed., 324.
2510. Мой татка нікому не вінен: у аднаго пазычыць, другому аддасць. Fed., 333.
а) Мой бацька нікому не вінават: у аднаго бярэ, другому аддае. Сержп., 127.
83 👁