Дружбы не цярай, нічога не пазычай. Сержп., 126. 2488. Калі хочащ пасварыцца, дык пазыч грошай. Сержп., 121. а) Хочаш ворага нажыць — пазыч грошай. Ром., Бел., I, 313. Вар.: Fed., 226. б) Хочаш ворага нажыць — пазыч свайму родзічу грошы. В. Шаучэнка, 1961, Ельск. 13.3.29. в) Хочаш прыяцеля страціць, а ворага набыць — грошы пазыч. Дуб., 70. Вар.: Крэмнеў; Fed., 225. г) Не пазычай, то не будзеш маць ворагаў. Pietk., 385. 2489. Іншая пазыка — тая ж страта. Сержп., 126. а) Другая пазыка — тая ж страта: бо бываець без вазврата. Нос, 37. 2490. Даў, дак пішы прапала. Сержп., 50. 2491. У пятніцу нічога нікому не пазычай. Pietk., 385. 2492. Скаціну i пасудэіну нікада ў людзі не 'ддавай без сябе. Добр., Слов., 114. 2493. Даў — дзякуй, i не даў — дзякуй. Fed., 73. 2494. Не дай, то адзін гнеў, як дасі, то будзе два. Fed., 74. а) Не пазычай — адзін гнеў, a пазычыў, то два гневы. Fed., 226. 2495. Што ўзята, то свята. Нос, 188. 2496. Доўг не грэе. А. Русіновіч, 1954, Свет л. 13.3.29. 2497. Хто вінен, аддаць павінен. Дуб., 69; Сержп., 126; Fed., 333. а) Хто вінен, заплаціць павінен. Сержп., 126. б) Што вінна, то аддаць павінна. Fed., 333. Вар.: Pietk
13 👁